Крыніцы: у хакейным «Дынама» большаць гульцоў маюць сімптомы кавіда

Кіраўніцтва клуба ў чаканні тэстаў папрасіла КХЛ аб пераносе гульняў.

original_44.jpg

Як стала вядома Sport 24, чарговай камандай КХЛ з эпідэміяй каронавіруса стала мінскае «Дынама».

У беларускім клубе каля 2/3 саставу адчуваюць сімптомы захворвання, кіраўніцтва на дадзены момант чакае вынікаў ПЦР-тэстаў. «Дынама» ўжо папрасіла КХЛ аб пераносе гульняў з «Севярсталлю» (17 студзеня), «Віцязем» (19 студзеня), «Сочы» (21 студзеня) і рыжскім «Дынама» (23 студзеня).

Раней праз каронавірус КХЛ адмяніла матчы «Аўтамабіліста», «Салавата Юлаева», ЦСКА, рыжскага «Дынама» і «Тарпеда».