Лекар-інфекцыяніст: омікрон ёсць ужо не толькі ў Мінску, а і ў рэгіёнах Беларусі
Новы штам каронавіруса омікрон ёсць ужо не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах Беларусі. Яго выяўлялі не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» сказаў лекар-інфекцыяніст Юрый Горбач, паведамляе «Еўрарадыё».
Ён, безумоўна, ёсць. Ён, безумоўна, у тым ліку і ў
нашай краіне паціху будзе заваёўваць лідыруючыя пазіцыі, — кажа Горбач. —
Нейкі час, і дастаткова доўгі час, у нас будзе паралельная цыркуляцыя дэльты і
омікрона. Але паціху омікрон будзе выходзіць на лідыруючыя пазіцыі, паціху
адваёўваючы, скажам так, жыццёвую прастору».
Лекар-інфекцыяніст падкрэслівае, што выпадкаў выяўлення
омікрона ў Беларусі ўжо «рэальна нашмат больш» за 4 выпадкі, пра якія Мінздароўя здароўя паведаміла 29 снежня 2021-га.