Оперны тэатр адмяніў антыкавідную рассадку
Каронавірусу няма?
Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі адмяніў антыкавідную рассадку, уведзеную ў кастрычніку 2021 года. Аб гэтым тэатр паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.
— У студзені захоўваецца шахматная рассадка. У лютым будзе выдзелена 100% месцаў гледачоў, — паведамляе тэатр.
Шахматная рассадка стала рэакцыяй на ўвядзенне абавязковага масачнага рэжыму ў сталіцы ў сувязі з небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Пазней рэжым быў адменены.
Адмена шахматнай рассадкі стала адным з першых рашэнняў новага дырэктара тэатра Кацярыны Дулавай — у мінулым рэктара Акадэміі музыкі і члена Савета Рэспублікі, якая ўваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, 8 студзеня ў Беларусі COVID-19 заразіліся 1184 чалавекі, выпісаны 1243 пацыенты, памерлі — 14.