Дырэктар літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч звольнена са сваёй пасады
Алена Ляшковіч кіравала Купалаўскім музеем 15 гадоў.
Ляшковіч нарадзілася ў Вілейскім раёне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, працавала ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культасветработы, затым у Інстытуце праблем культуры.
З 2007 года працавала дырэктарам літаратурнага музея Янкі Купалы. Пад яе кіраўніцтвам у музей рэалізавалі многія праекты, абнавілася экспазіцыя музея.
За апошнія гады адкрылася некалькі памятных знакаў, звязаных з біяграфіяй славутага паэта. У Мінску адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў каля іх хаты, якая месцілася побач з сучасным музеем Купалы, мемарыяльны знак у гонар Купалы з'явіўся ў фінскай Іматры, а ў славацкай Браціславе дошка з гарэльефам.