Мужчына, што выратаваўся ад падзення моста на Нямізе, распавёў падрабязнасці

«Вечарам адзначыў другі дзень нараджэння».

most_4_logo_1.png

25-гадовы мінчанін Ігар, галоўны герой таго самага відэа з падзеннем моста, расказаў @onlinerby аб тым, што ён прафесійна гуляе ў покер і ў той дзень вяртаўся пасля гульні з Зыбіцкай. Па словах мужчыны, за пяць метраў да моста ён спыняўся некалькі разоў, таму што яго ўвесь час нешта адцягвала:
Калі я ўжо падышоў ушчыльную, пачуў, што нада мной пачаўся вельмі гучны трэск: нібы трэскаецца лёд. Крыкаў людзей я ў той момант не чуў. Я павярнуў галаву направа і ўбачыў, як пачаў падаць кавалак пліты, развярнуўся і пабег. Праўда, я думаў, што ўжо пад мостам і не паспею ўцячы, але паспрабаваў.
Я проста бег і чуў, што падае куча камянёў. Маленькія кавалачкі адляталі ў мяне, як кулькі ў страйкболе. Я бег, а ў мяне ўсё гэта ляцела, і я адчуваў, што проста выбягаю з клуба пылу: потым у роце, у носе і дзе толькі можна было адчуванне, што пыл патрапіў.
Пасля здарэння Ігар убачыў відавочцаў здарэння, якія пачалі здымаць мост:
— Я разгубіўся і проста стаў, у мяне не было ў галаве думак. Недзе на працягу хвіліны я стаяў і паўтараў: «Афігець, афігець, што адбываецца». Потым мы неяк зблізіліся з хлопцамі, якія стаялі і здымалі. Яны спыталі, ці я гэта выбягаў з-пад моста. Адказаў, што так. Яны павіншавалі мяне з другім днём нараджэння — і ўсё.
Пасля гэтага мужчына сфатаграфаваў мост і пайшоў дадому.
Аказалася, што гэта можа здарыцца ў незразумелы момант: як і што б ты ні рабіў, ты можаш проста... Пайшоў дадому — на цябе мост упаў. Увечары мы з сяброўкай адзначылі тыпу як другі дзень нараджэння, хаця сапраўдны 14 ліпеня, — распавёў Ігар.