Дызайнер стварыў лагатып Нямігі паводле абрушэння моста
Сімвал татальнай разрухі часу.
Дызайнер Уладзімір Маляўка стварыў лагатып Нямігі, які звязаны з абрушэннем моста на праспекце Пераможцаў: лагатып выглядае як слова «Няміга», дзе літара М дэфармаваная і набліжаная да выгляду моста, што ўпаў.
«Тэма тэрытарыяльнага брэндынгу даўно — боль у нашай краіне. А яшчэ і мост руйнуецца і... дорыць нагоду нагадаць пра гэта трошкі. І так, сустракайце, візуальная канцэпцыя лагатыпа, фірмовага стылю Нямігі па тэме моста.
Канструкцыя моста такім чынам упала, што зрабіла за мяне 99% працы — гэта вылітая частка літары М. А гэтая літара не мае адрозненняў у кірыліцы і лацінцы, а значыць, гэта яшчэ больш аблягчае нам жыццё, ствараючы на яе аснове турыстычны брэнд Мінска.
Калі ёсць падаючая Пізанская вежа, то чаму не можа быць абваленага Нямігаўскага моста як сімвала татальнай разрухі нашага часу?» — піша Уладзімір у Facebook.