У раёне абрушэння моста на Нямізе на месяц спыняецца рух усіх відаў транспарту
Адпаведнае рашэнне прыняў сёння Мінгарвыканкам.

«У сувязі з рамонтнымі работамі на пуцеправодзе па пр.
Пераможцаў праз вул. М. Багдановіча Мінгарвыканкамам прынята рашэнне з 8
студзеня па 10 лютага часова забараніць рух транспартных сродкаў і самаходных
машын:
— па вуліцы Леніна на ўчастку ад скрыжавання з вул.
Інтэрнацыянальнай да скрыжавання з вул. Няміга;
— па пр. Пераможцаў на ўчастку ад перасячэння з вул. Няміга
да перасячэння з вул. Мельнікайце;
— па вуліцы Няміга на ўчастку ад скрыжавання з вул. Гарадскі
Вал да скрыжавання з вул. Янкі Купалы.
Паводле «Нашай Нівы».