Поўны курс вакцынацыі ад каронавіруса прайшлі амаль 42% беларусаў
Па стане на 10 студзеня больш за 4 943 000 беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 3 905 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Мінздароўя.
Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 4,3 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў.
Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 52,9 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 41,8 працэнта насельніцтва.