Мінздароўя налічыла за суткі толькі 691 выпадак COVID-19

У Беларусі за суткі выяўлены 691 новы выпадак COVID19. Усяго з пачатку пандэміі ўжо пацверджана 709 622 выпадкі дыягназу, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

co700.jpg

Выпісаныя за дзень 517 пацыентаў. Агульная колькасць ачунялых ўжо дасягае 702 170 чалавек.

За суткі памерлі 15 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж у афіцыйнай статыстыцы ўжо 5739 смяротных выпадкаў.