У Беларусі 1096 новых выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 1096 пацыентаў з COVID-19 за суткі. З пачатку пандэміі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 711 728 інфікаваных.
З учарашняга дня выпісаныя 1308 пацыентаў. Ачунялымі лічацца 704 524 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі, паводле афіцыйных даных, памерлі 5774 пацыенты з каронавірусам, з іх за суткі памерлі 18.
Усяго ў краіне праведзена 11 272 583 тэсты. З учарашняга дня выканана 26 984 даследаванні.