Еўракамісія прыняла заяву аб дэзінфармацыі аб каронавірусе з боку Расіі і Кітая

Еўракамісія падазрае Расію і Кітай у арганізацыі дэзінфармацыйных кампаній аб пандэміі каронавіруса ў дачыненні да краін Еўрасаюза. Пра гэта гаворыцца ў заяве ведамства, распаўсюджанай у сераду, паведамляе svoboda.org.

Фота АГН Масква

Фота АГН Масква


У дакладзе ведамства сцвярджаецца, што замежныя суб'екты і краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, у прыватнасці Расія і Кітай, удзельнічаюць у мэтанакіраваных аперацыях уплыву і дэзінфармацыйных кампаніях у Еўропе, суседніх краінах і ва ўсім свеце.
"Было б занадта небяспечна не адрэагаваць на гэта, — заявіла на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі дакладу аб умяшанні, намеснік кіраўніка Еўракамісіі Вера Юрава, якая адказвае за еўрапейскія каштоўнасці і транспарэтнасць. — Пандэмія паказала нам, што ілжывая інфармацыя можа нанесці сур'ёзную шкоду, можа нават забіць грамадзян, падарваць меры, прынятыя органамі дзяржаўнай улады для барацьбы з хваробай". Паводле яе слоў, якія прыводзіць агенцтва Bloomberg, фундаваная дзяржавай замежная прапаганда палюе на страхі і сумневы людзей.
У дакладзе ЕС гаворыцца, што адбылася "беспрэцэдэнтная інфадэмія", якая сілкавалася "самымі асноўнымі трывогамі людзей", паколькі большасць з іх былі вымушаныя заставацца сацыяльна абмежаванымі і вярнуцца да больш шырокага выкарыстання сацыяльных сетак для доступу да інфармацыі. "Улічваючы навізну віруса, прабелы ў ведах аказаліся ідэальным пажыўным асяроддзем для распаўсюджвання ілжывых або ўводзячых у зман апавяданняў", — дадаў ЕС.
У дакуменце сказана, што ЕС будзе нарошчваць падтрымку і дапамогу суб'ектам грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і журналістам у трэціх краінах, а таксама ўзмацняць падтрымку для маніторынгу парушэнняў свабоды прэсы. Акрамя таго, ЕС патрабуе дадатковай увагі ад сацыяльных сетак і анлайн платформаў, патрабуючы ад іх праверкі фактаў і павышэння дасведчанасці карыстальнікаў.
Еўрасаюз не ў першы раз абвінавачвае Расію і Кітай у правядзенні дэзінфармацыйных кампаній. У канцы красавіка кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заяўляў, што гэтыя сцвярджэнні ў адрас Масквы бяздоказныя, нагадвае ТАСС. Пекін абвінавачванні гэтак жа адмаўляе.