Сваякі настаўніка з Хойнікаў, які памёр пасля двух тыдняў на ШВЛ, атрымалі заключэнне пра смерць. Вынік трохі прадказальны

49-гадовы Алег Сачанка з Хойнікаў памёр 7 чэрвеня ў Гомелі. З 25 траўня ён быў падлучаны да апарата ШВЛ.

e00b4748f540a7ae1d4a6a4e4531eae0.jpg

Як распавёў яго сын Раман, бацька захварэў 16 траўня, а 18 мая трапіў у бальніцу. Па словах Рамана, тэст на каронавірус ў бацькі быў станоўчым.
Алег Сачанка памёр 7 чэрвеня. Пазней родныя атрымалі афіцыйнае заключэнне пра смерць, у якім няма ні слова пра каронавірус. Як піша TUT.BY, афіцыйная прычына смерці мужчыны — леважалудачкавая недастатковасць.

6a2ac6ed0228a7ce9d1b828ae094589b.jpg

Па словах Рамана, ва ўсіх бальнічных дакументах і ў бальнічным лісце ў бацькі стаяў дыягназ «Каронавірусная інфекцыя неўдакладненая» (В34.2).
Паводле belaruspartisan.by