У Беларусі ёсць каля 150 доз плазмы з антыцеламі да каронавіруса
Запас імуннай плазмы ў памеры 150 доз маецца на сённяшні дзень у Беларусі, паведаміла намеснік дырэктара па трансфузіялогіі РНПЦ Ларыса Гушчына.

Фота Алены Мядвецкай, vitvesti.by
«На сённяшні дзень у Беларусі маецца каля 150 доз імуннай плазмы. Ёсць ўсіх груп і рэзусаў», — распавяла Гушчына на брыфінгу ў Мінску.
Яна дадала, што такая плазма падыходзіць не ўсім пацыентам, «ёсць спецыяльныя паказанні і вельмі шмат супрацьпаказанняў». Па словах Гушчынай, трэба разумець, што «дадзеная плазма не можа здзейсніць цуд — толькі комплекс мер». Пры гэтым яна адзначыла, што ў 70% выпадкаў выкарыстання такой плазмы назіраецца станоўчы эфект.
Гушчына таксама паведаміла, што імунную плазму па ўсёй Беларусі на гэты момант атрымалі больш за 200 рэцыпіентаў. Нарыхтоўваюць яе не толькі ў РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, але і 6-я бальніца, а таксама абласныя цэнтры трансфузіялогіі.
interfax.by