Чым бліжэй выбары ў Беларусі, тым важней заходні вектар

Эксперты кажуць аб заходнім вектары беларускай палітыкі як аб неабходным балансе для стабілізацыі краіны ў перадвыбарчы перыяд на фоне пагаршэння адносін з Расіяй.

es_11.jpg

Афіцыйны Мінск працягнуў прыкладаць намаганні для забеспячэння дыверсіфікацыі паставак вуглевадародаў: 5 чэрвеня ў порт Клайпеды прыбыў танкер з 77 тыс. тон амерыканскай нафты гатунку Bakken, прызначанай для Беларусі. Агульны аб'ём танкерных паставак у гэтым годзе перавысіў ўжо 1 млн тон нафты.
У палітычнай сферы таксама назіраецца прагрэс, адзначаецца ў аглядзе «Беларусь у фокусе».
На мінулым тыдні з візітам у Мінску знаходзіўся прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Ён стаў другім па ліку лідэрам краіны-члена ЕС (пасля канцлера Аўстрыі Курца), які наведаў Беларусь пасля адмены большасці санкцыяў. Падчас свайго візіту Орбан выказаўся за поўную адмену санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.
2 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі адбылося другое пасяджэння стратэгічнай кансультатыўнай групы Беларусь - Германія. Па паведамленні беларускага МЗС, на сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці пашырэння і прыярытэты супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй у сферах палітыкі, бяспекі, эканомікі, энергетыкі, лічбавізацыі, экалогіі і ўстойлівага развіцця, у тым ліку ў кантэксце эпідэміі каронавіруса.
Паводле Заўтра тваёй краіны