Беларусь заняла 94-е месца ў сусветным рэйтынгу міралюбнасці

Інстытут эканомікі і міру апублікаваў Глабальны рэйтынг міралюбнасці. Яго складальнікі ацанілі краіны па некалькіх параметрах, у тым ліку ўдзелу ў канфліктах, сацыяльнай бяспецы, узроўню мілітарызацыі і г.д.

minobr.jpg

У выніку міралюбнасць Беларусі ацанілі на 94-е месца ў свеце. Яна ўвайшла ў групу краін з сярэднім узроўнем міралюбнасці. Наша краіна паднялася на тры месцы. У мінулым годзе яна займала 97-ы радок.
Узначальваюць рэйтынг Ісландыя, Новая Зеландыя, Партугалія, Аўстрыя, Данія, Канада, Сінгапур, Чэхія, Японія і Швейцарыя.
Найменшы рэйтынг у дзяржаў, дзе працягваюцца ваенныя або грамадзянскія канфлікты. Спіс замыкаюць Афганістан, Сірыя, Ірак, Паўднёвы Судан, Емен, Самалі, Лівія, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, а таксама ЦАР.
Расія ў рэйтынгу міралюбнасці апынулася на 154-м месцы. Усяго ж у ім 163 дзяржавы. Украіна займае 148-ю пазіцыю, Польшча — 29-ю, Літва — 36-ю, Латвія — 34-ю, а стратэгічны партнёр нашай краіны Кітай — 104-е месца. ЗША знаходзяцца на 121-м месцы.
Складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што ў цэлым узровень міралюбнасці на планеце зніжаецца. Сярэдні бал зменшыўся на 0,34% па выніках 2019 года. Гэта дзевятае зніжэнне за апошнія 12 гадоў.
Паводле reform.by