Джо Байдэн: Facebook дазваляе Трампу публікаваць хлусню
Джо Байдэн раскрытыкаваў Facebook за лаяльнасць да паведамленняў Дональда Трампа. Палітык заклікаў адміністрацыю сацыяльнай сеткі спыніць публікацыю заведама ілжывых заяваў, асабліва перад выбарамі.
Былы віцэ-прэзідэнт ЗША і кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы ад дэмакратаў Джо Байдэн упэўнены, што адміністрацыя Facebook дазваляе дзейнаму амерыканскаму лідару Дональду Трампу публікаваць любую інфармацыю, у тым ліку заведама ілжывую. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце Байдэна да кіраўніцтва сацсеткі, які быў апублікаваны 11 чэрвеня.
Байдэн падкрэсліў, што раней сетка Facebook абяцала прыняць меры для «прадухілення распаўсюджвання дэзінфармацыі».
Пры гэтым, на яго думку, супрацоўнікі сацсеткі не прынялі «ніякіх дзейсных мераў» і дазваляюць Трампу «казаць, што заўгодна, і плаціць, каб яго недарэчныя заявы маглі прачытаць мільёны выбаршчыкаў».
Былы віцэ-прэзідэнт лічыць, што за два тыдні да галасавання ўсю палітычную рэкламу перад публікацыяй у Facebook павінны правяраць на дакладнасць.
Паводле korrespondent.net