
Сустрэча была прысвечаная супрацьдзеянню нелегальнай міграцыі з Лівіі да Еўропы. Па словах Ангелы Меркель, дадатковыя грошы будуць выдзеленыя на тое, каб запэўніць мігрантам, якіх затрымалі ля берагоў Лівіі ды адправілі ў лагеры ў гэтай краіне, мінімальна прыстойныя ўмовы ўтрымання.
Ангела Меркель выступае за тое, каб Еўразвяз заключыў з Лівіяй такое ж пагадненне, як з Турцыяй. Анкара пагадзілася прымаць на сваю тэрыторыю мігрантаў, якім адмовілі ў праве на прытулак у Еўрапейскім звязе. У замен Турцыя атрымала фінансавую дапамогу, а таксама паўнамоцтвы праводзіць селекцыю і высылаць на эўрапейскі кантынэнт уцекачоў, якія маюць права на атрыманне прытулку. Асноўнай перашкодай для заключэння такога пагаднення з Лівіяй з'яўляецца тое, што там ідзе грамадзянскай вайна і ўрад у Трыпалі не кантралюе ўсёй тэрыторыі краіны.
Польскае Радыё