200-ты дзень вайны. Дэакупацыя захопленых Расіяй тэрыторый трывае!

Працягваецца дэакупацыя захопленых расійцамі населеных пунктаў: вызвалена каля 2000 квадратных км украінскай тэрыторыі. «Нашы падраздзяленні зайшлі ў Купянск, працягваецца вызваленне населеных пунктаў Купянскага і Ізюмскага раёнаў Харкаўскай вобласці», — паведамілі ў Генштабе УСУ.

Фота Генштаба УСУ

Фота Генштаба УСУ


Расійцы і калабаранты бягуць з Луганшчыны ў бок Расіі


«Украінскі сцяг, які мінулай ноччу партызаны паднялі над адміністрацыяй у Крэмені, на сваім месцы, і цяпер рашысты ўжо ўсё зразумелі, таму здымаць не наважваюцца. Рускія і калабаранты бягуць з Луганшчыны, едуць у бок Расіі», — адзначыў у Тэлеграм кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай.
Ён адзначыў, што чэргі на выезд — кіламетровыя. Пакуюць валізкі захопнікі Луганска, Алчэўска і іншых гарадоў, якія былі акупаваныя яшчэ ў 2014-м.
Гайдай запэўніў: як толькі будзе каманда ад украінскіх вайскоўцаў, каб заходзіць, улада гатовая наладжваць жыццядзейнасць дэакупаваных населеных пунктаў і ствараць там ваенную адміністрацыю для аператыўнага прыняцця рашэнняў.

Запарожская АЭС цалкам спыненая

photo_2022_09_11_09_39_54.jpg


Уначы 11 верасня энергаблок №6 ЗАЭС адключылі ад энергасеткі. Ідзе падрыхтоўка да яго расхалоджвання і пераводу ў халодны стан, паведамляе Энергаатам.
Апошнія трое сутак 6-ты энергаблок працаваў на крытычна нізкім узроўні магутнасці (ад 114 да 140 МВт), паколькі з-за расійскіх абстрэлаў былі пашкоджаныя ўсе лініі сувязі Запарожскай АЭС з энергасістэмай Украіны.
«Для недапушчэння аварыйнай сітуацыі на станцыі неабходна спыніць рашысцкія абстрэлы ліній сувязі ЗАЭС з энергасістэмай і стварыць вакол яе дэмілітарызаваную зону. Пасля гэтага лініі сувязі можна будзе адрамантаваць, забяспечыць уключэнне і далейшую бяспечную працу ЗАЭС», — адзначылі ў Энергаатаме.

Украіна пад абстрэламі

Ноччу магутным абстрэлам падвергнуўся Мікалаеў. Пашкоджаны жылыя дамы. Па папярэдніх даных, 9 чалавек атрымалі раненні рознай ступені, 4 з іх — у бальніцы.
Расійцы ўдарылі ракетай прама па цэнтры Дняпра. Пацярпеў жылы квартал, паранены 72-гадовы мужчына шпіталізаваны ў цяжкім стане. Ёсць разбурэнне адміністрацыйных будынкаў, магазінаў, рынку, складоў і жылых дамоў.
Нікапаль абстралялі за ноч тройчы. Туды прыляцелі больш за 35 снарадаў з расійскіх «Градаў» і цяжкай артылерыі. У горадзе пашкоджаныя 35 шматпавярховых і прыватных дамоў, некалькі навучальных устаноў, амбулаторыя, аб'ект прамысловай інфраструктуры, машыны, газаправоды і лініі электраперадач. Пацярпелі 2 чалавекі — 3 мужчыны і жанчына. Мужчыны ў бальніцы. Іх стан сярэдняй цяжкасці.

Вызваленне Ізюма можа адзначыць паваротны момант у вайне — NYT

Поспехі УСУ на паўночным усходзе, у прыватнасці вяртанне Ізюма, з'яўляюцца найважнейшымі дасягненнямі Украіны. Аднак пакуль не зразумела, якое стратэгічнае значэнне будуць мець гэтыя вынікі, паведамляе The New York Times (NYT) са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.
Адзначана, што ёсць прыкметы таго, што цяперашняе наступленне можа быць раннім этапам наступу, якое можа значна адсунуць лінію фронту Расіі.

Генштаб УСУ распавёў пра страты расійцаў

Украінскія абаронцы ліквідавалі за мінулыя суткі яшчэ каля 400 расійскіх акупантаў.
Як паведамляе Генштаб УСУ, расійцы таксама страцілі на ўкраінскай зямлі больш за восем дзясяткаў адзінак разнастайнай тэхнікі.
У прыватнасці, агульныя баявыя страты Расіі ва Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання 24 лютага і да 11 верасня арыенціровачна выглядаюць так:






Расійцы вывезлі ў Маскву фантан-мяч з Данбас-Арэны


Фантан-помнік быў створаны ў 2009 годзе для Данбас-Арэны, дзе хатнія матчы гуляў данецкі ФК «Шахцёр».
Расійцы вывезлі фантан-мяч і прывезлі яго ў сталіцу Расіі на фестываль «Масква-Данбас», які прысвяцілі дню горада.
Трыццацітонны гігант ствараўся нямецкімі майстрамі з граніту асаблівай пароды (Tittlinger). Яго дыяметр складае больш за 2,7 метра. Шэрыя элементы на паверхні — гэта адпаліраваны граніт, а чорныя маюць пескаструйную апрацоўку і акрылавае пакрыццё. Падстаўка пад мяч таксама не маленькая: дыяметрам 360 см і вагой 12,5 тон. Гранітны шар можа круціцца пад ціскам двух струменяў вады. Кручэнне ажыццяўляецца за кошт ціску вады і дзякуючы ідэальна круглай форме.


Партугалія спыніла выдачу «залатых віз» расійцам


Партугалія адмовіла ў выдачы «залатых віз» усім грамадзянам Расіі, якія запыталі іх пасля пачатку вайны на Украіне, паведаміла газета Publico.