223-ці дзень вайны. Што адбылося за ноч
Сабралі галоўнае, што адбылося ва Украіне ў ноч на 4 кастрычніка.
Расійцы нанеслі ракетныя ўдары па Харкаве.
У Новабаварскім раёне ракетны ўдар пашкодзіў крытычную
інфраструктуру. У выніку ўдару там узнік пажар.
Загінула 46-гадовая жанчына.
Таксама ноччу акупанты атакавалі Нікапаль, пацярпелі чатыры чалавекі.
Кіраўнік Днепрапятроўскай ОВА Валянцін Разнічэнка паведаміў,
што ў горад прыляцела каля 30 снарадаў расійскіх «Градаў» і цяжкай
артылерыі.
Параненымі аказаліся чацвёра мужчын ва ўзросце 28, 48, 50 і
66 гадоў. Дваіх з іх шпіталізавалі.
Тым часам УСУ распавялі пра новыя страты расійцаў на поўдні, дзе трываюць баі.
За суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 9 удараў па варожых пазіцыях,
а ракетна-артылерыйскія падраздзяленні выканалі 290 агнявых задач.
Знішчана 87 акупантаў і больш за 60 адзінак тэхнікі.
Таксама УСУ знішчылі рэактыўную сістэму залпавага агню «Ураган» і мінамётны комплекс «Сані».
Па меркаванні Пентагона, Украіна ў стане дасягнуць шэрагу ключавых вайсковых мэт і ўмацаваць свае пазіцыі ў барацьбе з расійскім уварваннем напярэдадні зімы
Пра гэта заявіла Селест Уоландэр, якая курыруе ў Пентагоне пытанні міжнароднай бяспекі. Пры гэтым яна адзначыла нядаўнія поспехі УСУ ў Херсонскай, Харкаўскай і Данецкай абласцях.