463-ці дзень вайны ва Украіне: «Вагнер» сыходзіць — чачэнцы вяртаюцца

У Кіеве загінула дзіця з-за начных ракетных абстрэлаў. Рускія добраахвотнікі заявілі, што збіраюцца «вызваляць усю Расію».

Фота Генштаба Украіны — GeneralStaff.ua

Фота Генштаба Украіны — GeneralStaff.ua

Навіны вайны

Трагедыя ў Кіеве

Уначы расіяне выпусцілі па Кіеве дзесяць ракет: сем балістычных «Іскандэр-М» і тры крылатыя «Іскандэр-К». Усе яны былі збіты, паведаміла камандаванне паветраных сіл. Запуск быў ажыццёўлены з паўночнага напрамку — з Бранскай вобласці РФ.

У выніку начнога абстрэлу Кіева пацярпелі 16 чалавек, трое загінулі, удакладніў сталічны мэр Клічко. Дзевяць чалавек шпіталізавалі, адзін з іх у цяжкім стане. Загінулі дзве жанчыны і дзевяцігадовае дзіця адной з іх, удакладнілі ў Нацпаліцыі. Усе тры чалавекі загінулі ў Дзяснянскім раёне сталіцы каля ўкрыцця, якое, па словах пацярпелых, было закрыта. Цяпер распачата крымінальная справа з-за закрытых дзвярэй.

«Адказнасць за працу ўкрыцця нясе кіраўнік медустановы і кіраўнік раёна, які павінен кантраляваць працу ўкрыццяў, што ёсць на карце горада і павінны працаваць. Усе рашэнні адносна дзеянняў адказных асоб будуць прыняты сёння і неадкладна», — падкрэсліў мэр.

У Дзяснянскім раёне Кіева абломкі ракеты ўпалі на дзіцячую паліклініку, у жылым доме выбіты вокны і дзверы. Таксама абломкамі пашкоджаны дзве школы, дзіцячы сад, участковы пункт паліцыі. У Дняпроўскім раёне пашкоджаны жылы дом, адміністрацыйны будынак, аўтамабілі. У Дарніцкім раёне ў адным з дамоў выбіла вокны, пашкоджаны трубаправод.

 У Кіеве пасля сённяшняй трагедыі скасаваны ўсе мерапрыемствы, якія былі запланаваны да Дня абароны дзяцей, паведаміў Клічко.

Патрульная паліцыя ў Кіеве будзе дапамагаць кантраляваць працу ўкрыццяў ноччу, распарадзіўся мэр. Яны будуць аб'язджаць у каменданцкую гадзіну падчас паветранай трывогі ўсе ўкрыцці, што ёсць на карце горада, правяраць, ці адкрыты яны, і аператыўна перадаваць інфармацыю гарадскім службам.

Інфаграфіка Генштаба Украіны — GeneralStaff.ua

Інфаграфіка Генштаба Украіны — GeneralStaff.ua


  • Расіяне з самай раніцы абстрэльваюць Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці. У прыватнасці, пацярпелі Марганецкая абшчына і Нікапаль, два чалавекі паранены. Пашкоджаны пяціпавярхоўка, прыватны жылы дом, аўтамабілі, лінія электраперадач і газаправод, паведаміў кіраўнік АВА Сяргей Лысак.
  • У Данецкай вобласці за мінулыя суткі ў выніку расійскіх абстрэлаў загінулі два чалавекі (ва Удалым і Часавым Яры), яшчэ пяцёра атрымалі раненні.
  • У Харкаўскай вобласці адзін чалавек загінуў і адзін паранены ў выніку абстрэлу Ваўчанска Чугуеўскага раёна.
  • У Херсонскай вобласці адзін чалавек загінуў, пяцёра паранены, сярод іх адно дзіця.

347436443_1294874044769894_6831657627822118765_n.jpg

Інфаграфіка Генштаба Украіны — GeneralStaff.ua
Украінскі Генштаб агучыў арыенціровачныя страты РФ паводле стану на раніцу 1 чэрвеня: асабовага складу — каля 208 370 (+460 за мінулыя суткі).

Войска РФ працягвае засяроджваць асноўныя намаганні на спробах поўнай акупацыі Луганскай і Данецкай абласцей. За мінулыя суткі падраздзяленні сіл абароны Украіны адбілі 21 варожую атаку, паведаміў украінскі Генштаб у ранішняй зводцы.

«Вагнер» сыходзіць — чачэнцы вяртаюцца

Прыгожын заявіў, што падраздзяленні ПВК «Вагнер» выходзяць з Бахмута ў тылавыя раёны. Асноўная частка выйдзе сёння, астатнія — да 5 чэрвеня.

Вяртанне кадыраўцаў у зону баявых дзеянняў магло адбыцца пад націскам Крамля?

У штодзённым бюлетэні вашынгтонскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) падрабязна абмяркоўваецца вяртанне сіл, падкантрольных кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву, у зону баявых дзеянняў пасля амаль гадавой адсутнасці.

І сам Кадыраў, і расійскае Міністэрства абароны 31 траўня згадвалі, што чачэнскі спецназ «Ахмат» і полк «Поўнач-Ахмат» пачалі нейкія наступальныя дзеянні ў раёне Мар'інкі Данецкай вобласці. Кадыраў згадваў таксама пра тое, што яго байцы пачалі дзейнічаць таксама ў Запарожскай і Херсонскай абласцях, але пацвярджэнняў гэтаму ISW пакуль не знайшоў.

Кадыраўцы амаль год — з часу ўзяцця Лісічанска ў ліпені 2022 года — практычна не паказваліся на фронце, і ISW з гэтага зрабіў выснову, што Кадыраў беражэ верных яму байцоў.

Крэмль можа бачыць у кадыраўцах замену «Вагнеру» пасля кульмінацыі наступу апошняга ў Бахмуце. ISW звяртае ўвагу на тое, што пра вяртанне чачэнскіх атрадаў на фронт было абвешчана за дзень да прызначанай даты завяршэння вываду «Вагнера» з Бахмута.

Сам Кадыраў 20 траўня паведамляў пра сваю сустрэчу з Пуціным, але Крэмль пра гэта не казаў. 

Таксама, мяркуе ISW, Крэмль, магчыма, спрабуе разарваць альянс Кадырава з Прыгожыным. У пачатку траўня, калі Прыгожын люта патрабаваў ад Мінабароны снарадаў, Кадыраў публічна падтрымаў яго і выявіў гатоўнасць накіраваць туды сваіх байцоў. У адплату за гэту спробу шантажу «Пуцін ці расійскае вайсковае камандаванне» маглі загадаць Кадыраву накіраваць свае сілы на фронт.

Мірны атам пад ваеннай пагрозай

Нягледзячы на шматлікія заклікі з боку МАГАТЭ і сусветных лідараў расіяне працягваюць ператвараць Энергадар Запарожскай вобласці ў ваенна-лагістычную базу. Так, завод нестандартнага абсталявання і трубаправодаў выкарыстоўваецца расіянамі для рамонту вайсковай тэхнікі, а завод спецыяльных канструкцый і домабудаўнічы камбінат яны ператварылі ў склад вайсковай тэхнікі, зброі і боепрыпасаў.

«Чакайце нас»: Расійскія добраахвотнікі заявілі, што збіраюцца «вызваляць усю Расію»

Байцы легіёна «Свабода Расіі» заявілі, што цяпер знаходзяцца каля ўкраінска-расійскай мяжы і збіраюцца зноў патрапіць на тэрыторыю РФ. «Наша барацьба працягваецца. Чакайце нас. Грайваран — гэта толькі пачатак. Мы будзем вызваляць усю Расію — ад Белгарада да Уладзівастока», — гаворыцца ў заяве.

Таксама байцы сцвярджаюць, што падчас баёў з расійскім бокам ім дасталася шмат трафеяў, што дапаможа ў далейшай барацьбе.

Байцы расійскага Добраахвотніцкага корпуса таксама паведамілі, што вядуць баі на тэрыторыі РФ. «Зусім хутка з'явіцца ўскраіна Шабекіна», — заявілі яны. З іх слоў, расійскія войскі абстрэльваюць горад, што абцяжарвае эвакуацыю мясцовых жыхароў.

Між тым губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведамляе, што Шабекіна ўсю ноч знаходзілася пад бесперапынным агнём нібыта з боку УСУ. Паводле папярэдніх звестак, ёсць пяцёра пацярпелых.

Аператыўны штаб Белгародскай вобласці РФ сцвярджае, што ніводнага прарыву «войскаў УСУ» ў рэгіён не было, сітуацыя ў Шабекінскай гарадской акрузе цяпер складаная, працягваюцца абстрэлы, чуваць гукі бою. Губернатар Вячаслаў Гладкоў таксама заявіў, што праціўніка на тэрыторыі Белгародскай вобласці «не было і няма, але працягваюцца пастаянныя абстрэлы».

Уладзімір Зяленскі — з візітам у Малдове

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з візітам у Малдове, удзельнічае ў саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

photo_2023_06_01_10_14_52.jpg

«Шмат двухбаковых сустрэч. Развіваем кааліцыю знішчальнікаў і прапануем кааліцыю «Patriot». ЕС, NATO — формула міру. Усё для абароны нашай будучыні», — заявіў Зяленскі.

Саміт праходзіць у чацвер у Малдове на тэрыторыі замка Мімі (раён Бульбаака).

Уладзімір Зяленскі сустрэўся з кіраўніцай Малдовы Марыяй Санду.

photo_2023_06_01_10_14_58.jpg

Замежныя партнёры Украіны

Украіна — NATO

У Осла сёння праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін NATO. Столтэнберг паведаміў, што яны абмяркуюць, у прыватнасці, імкненне Украіны ўступіць у Альянс і яе далейшую падтрымку ў вайне з Расіяй.

Таксама Столтэнберг пракаментаваў апошнюю серыю нападаў на тэрыторыі Расіі і заявіў, што Украіна мае поўнае права абараняцца.

Генеральны сакратар NATO запэўніў, што саюзнікі настроены падтрымліваць Украіну столькі, колькі будзе неабходна, і гэта не робіць NATO бокам канфлікту. «У NATO ў гэтай сітуацыі дзве задачы: падтрымаць Украіну, што мы робім, і прадухіліць тое, каб агрэсіўная вайна РФ выйшла за межы Украіны», — дадаў ён.

Генеральны сакратар NATO

Генеральны сакратар NATO

Кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербак заявіла, што NATO не можа прымаць новых чальцоў, пакуль яны знаходзяцца ў стане вайны: «Палітыка адчыненых дзвярэй NATO застаецца ў сіле, але ў той жа час зразумела, што мы не можам казаць аб прыняцці новых чальцоў у разгар вайны».

  • Вашынгтон падтрымлівае правядзенне саміту для дасягнення міру ва Украіне, нават калі Расія не будзе прыцягнута да ўдзелу ў ім, заявіў дарадца нацбяспекі Белага дома Джон Кірбі.
Ці зменіцца ў РФ улада?

Брытанская выведка звярнула ўвагу, што за апошнія 15 месяцаў у Расіі былі ўведзены сур’ёзныя абмежаванні свабоды слова — такіх не існавала з савецкіх часоў. Аднак існуе рэальная верагоднасць таго, што нядаўняя рыторыка нацыяналістычных дзеячаў, такіх, як Прыгожын, падахвочвае апазіцыянераў пераадольваць табу.

Так, 27 траўня расійскі апазіцыйны палітык Барыс Надзеждзін выступіў на расійскім канале «НТВ» і заклікаў да абрання новага прэзідэнта ў 2024 годзе, каб аднавіць нармальныя стасункі з Еўропай. Надзеждзін адкрыта крытыкаваў вайну з моманту ўварвання, але, хутчэй за ўсё, гэта першы заклік да замены Пуціна на дзяржаўным расійскім тэлебачанні з моманту пачатку вайны, адзначаюць аналітыкі.

Паводле ua.korrespondent.net, ВВС, сацсетак, www.unian.net