557-мы дзень вайны. «Украіна можа перамагчы ў 2024 ці 2025 годзе» — брытанскі генерал
Украіна можа дамагчыся перамогі да 2025 года, сцвярджае брытанскі генерал, былы камандуючы Аб'яднанымі сіламі Каралеўства Рычард Бэрронс у калонцы на Financial Times і называе неабходныя для гэтага ўмовы.
Украіна зможа атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй да 2025 года пры ўзмацненні заходняй падтрымкі, упэўнены адстаўны брытанскі генерал. Ён лічыць, што да канца года малаверагодна скарачэнне плошчы акупаваных тэрыторый удвая, пры гэтым прагрэс УСУ на поўдні застаецца "сціплым".
Брытанскі генерал сярод праблем УСУ назваў недахоп артылерыйскіх боепрыпасаў.
"Украіне спатрэбіцца час да сярэдзіны 2024 года, каб аднавіць дастаткова магутныя ваенна-паветраныя сілы, і ёй вельмі не хапае ключавога абсталявання, неабходнага для размініравання. Выпраўленне ўсяго гэтага перанясе вайну як мінімум на наступны год", — адзначыў ён.
"Цяперашні контрнаступ Украіны не адкіне Расію, гэтага ніхто і не чакаў. Наўрад ці можна перамагчы да наступу зімы. Аднак ён паказаў, што расійскае войска можна адолець. Не ў 2023, а ў 2024 ці 2025 годзе". Таму заходнія хаўруснікі не стамляюцца паўтараць, што падтрымліваюць Украіну "так доўга, колькі трэба".
УСУ прарвалі першую лінію расійскай абароны на поўдні
Украінскія войскі прарвалі першую лінію абароны Расеі ў Запарожскай вобласці пасля некалькіх тыдняў карпатлівага размініравання і чакаюць больш хуткага прасоўвання ў далейшым. Аднак асноўныя бітвы яшчэ наперадзе, паколькі рускія падцягваюць рэзервы на гэты ўчастак фронту.
Па словах камандуючага аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» Аляксандра Тарнаўскага, Расія выдаткавала 60% свайго часу і рэсурсаў на будаўніцтва першай лініі абароны і толькі па 20% — на другую і трэцюю лініі, паколькі не чакала, што ўкраінскія войскі змогуць прарвацца.
“Цяпер мы знаходзімся паміж першай і другой абарончымі лініямі", — заявіў Тарнаўскі.
Расейцы падпальваюць мінныя палі, — ISW
Аналітыкі адзначаюць, што расейскія войскі раскідваюць на замініраваных палях лёгкаўзгаральныя рэчывы і падпальваюць іх з дапамогай гранат з беспілотнікаў, спрабуючы перашкодзіць размініраванню.
Украіна пад абстрэламі
Харкаўшчына
Пад агнём расейцаў знаходзіліся Харкаўскі, Чугуеўскі, Купянскі і Ізюмскі раёны вобласці. Без пацярпелых.
Херсоншчына
За суткі 79 абстрэлаў вобласці. Па горадзе Херсон вораг выпусціў 14 снарадаў. Трапілі ў жылыя кварталы, рэлігійнае збудаванне ў Херсоне. 1 чалавек загінуў, 6 — параненыя.
Днепрапятроўшчына
Расейцы ўдарылі "градамі" па Нікапальшчыне, ужылі больш за 30 снарадаў. Пашкодзілі 5 дамоў і аб'ект інфраструктуры. Пашкоджаныя машыны. Без пацярпелых.
Запарожжа
Было здзейснена 120 абстрэлаў па 25 населеных пунктах Васільеўскага і Полагаўскага раёнаў. Пашкоджаны 21 аб'ект інфраструктуры. Без пацярпелых.
Сумшчына
Ноччу расейцы здзейснілі мінамётны абстрэл Свескай абшчыны. Без чалавечых страт і разбурэнняў.
Данеччына
Акупанты абстралялі 8 населеных пунктаў Данецкай вобласці, ёсць загінулыя. Пад удар патрапілі Аўдзееўка, Угледар, Краматорск, Краснагораўка, Тарэц, Часоў Яр, сёлах Прадцечына і Ураджайнае.
У паліцыі паведамляюць, што пашкоджаныя 26 грамадзянскіх аб'ектаў: 3 жылыя дамы, 20 магіл, аўтамабілі і дарожнае пакрыццё. Ва Угледары 2 чалавекі загінулі і 2 параненыя.
Адэшчына
У Адэскай вобласці гэтай ноччу было знішчана 22 з 25 "Шахедаў".
У ноч на 3 верасня 2023 года расейскія акупанты здзейснілі некалькі хваляў нападаў БПЛА "Shahed-136/131" з паўднёвага і паўднёва-ўсходняга кірунку (мыс Чауда, Крым і Прыморска-Ахтарск, РФ).Ёсць трапленне ў прыпартовую інфраструктуру Адэскай вобласці, у выніку чаго ўзнік пажар, які аператыўна ліквідавалі.
Папярэдне вядома пра 2 пацярпелых цывільных асоб. Ім аказана медыцынская дапамога.
РФ вярбуе мігрантаў з Цэнтральнай Азіі на вайну ва Украіну — разведка Брытаніі
У Арменіі і Казахстане былі заўважаныя аб'явы ў Інтэрнэце, якія прапануюць $5140 пачатковага грашовага забеспячэння і заработную плату ад $1973. У Паўночным Кастанайскім рэгіёне Казахстана адбываюцца спробы вярбоўкі, накіраваныя на этнічных рускіх.
Прынамсі з траўня 2023 года Расея прыцягвае мігрантаў з Цэнтральнай Азіі да ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне, абяцаючы ім хуткае атрыманне грамадзянства і заробак да $4160.
Расея, імаверна, хоча пазбегнуць далейшых непапулярных унутраных мабілізацыйных захадаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2024 года, падкрэсліваюць брытанскія аналітыкі.