662-гі дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: галоўнае за суткі
Расія не жадае добрасумленна весці перамовы з Украінай. Яе мэта — поўная капітуляцыя Украіны і Захаду.
Першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі больш выразна вызначыў нядаўнія заявы высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў аб тым, што Расія не жадае добрасумленна весці перамовы з Украінай. Палянскі заявіў 16 снежня, што Украіна ўпусціла свой шанец дамовіцца аб “выгадным” урэгуляванні і што любая магчымая “здзелка” будзе парушаная. Паміж Расіяй і Украінай гэта павінна пацягнуць за сабой украінскую «капітуляцыю». Раней, 15 снежня — міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, а 14 снежня – Уладзімір Пуцін казалі, што максімалісцкія мэты Расіі ва Украіне, якія раўнасільныя поўнай капітуляцыі Украіны і Захаду, застаюцца нязменнымі.
*****
Падраздзяленні СПА на паўднёвым кірунку збілі 16 БПЛА: 7 — у Херсонскай вобласці і 9 — у Адэскай.
Падчас баявой працы адзін з абстраляных дронаў упаў на прыватны жылы дом у Адэскім раёне і выбухнуў. Выбуховай хваляй пашкоджаны дамы вакол і ангар з маёмасцю прыватнай спартыўнай установы. На месцы падзення абломкаў пачаўся пажар. Падчас агляду там знайшлі цела чалавека.
У Херсоне ў выніку чарговага абстрэлу расійскай арміяй у цэнтры горада таксама загінуў мясцовы жыхар. Пра гэта ў Telegram паведаміў кіраўнік МВА Раман Мрочка. Яго асобу ўстанавілі, загінуламу нядаўна споўніўся 81 год.
Раней паветраныя сілы УСУ заявілі, што ў ноч на 17 снежня расейскія вайскоўцы атакавалі Украіну крылатай ракетай «Іскандэр-К», кіраванай авіяцыйнай ракетай Х-59, а таксама 20 ударнымі беспілотнікамі тыпу «Shahed». Усе дроны, а таксама адна з ракет былі збітыя, заявілі ў УСУ, іншая — «не дасягнула сваёй цэлі».
*****
Уначы адбылася атака дронаў на ваенны аэрадром у Марозаўску Растоўскай вобласці.
Паведамляецца, што беспілотнікі атакавалі практычна ўсю ноч.
На ваенным аэрадроме ў Марозаўску базуецца 559 гвардзейскі бамбавальны гвардзейскі полк (в/ч 75392) іа бамбавікі Су-24, Су-24М, Су-34. Паведамляецца, што мінімум адзін Су-34 пашкоджаны.
*****
Расія прыбрала частку караблёў з Крыма ў Абхазію, баючыся ўкраінскіх нападаў у Чорным моры. Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны. Чарнаморскаму флоту Расіі прыйшлося забраць некаторыя караблі ад сваёй галоўнай базы ў акупаваным Севастопалі.
*****
У прыгранічных раёнах Харкаўшчыны і Сумшчыны назіраюць актывізацыю расійскіх дыверсійна-разведвальных груп. На гэтых тэрыторыях працягваюцца штодзённыя абстрэлы.
Пра гэта паведаміў спікер Дзяржпагранслужбы Андрэй Дземчанка.
“Выпадкі дзейнасці дыверсантаў застаюцца больш актыўнымі на кірунку Харкаўшчыны і Сумшчыны. Аднак пагроза не знікае і для Чарнігаўшчыны. Не рэдка ў месцах працы ДРГ пакідаюць выбуховыя пасткі. Дыверсанты могуць пагражаць не толькі вайскоўцам, але і грамадзянскім", — кажа Дземчанка.
*****
Расейцы ціснуць на персанал Запарожскай АЭС і прымушаюць рабіць даносы.
Украінская разведка паведамляе, што акупанты ціснуць, каб супрацоўнікі акупаванай ЗАЭС атрымалі расейскія пашпарты і падпісалі кантракты з "Расатамам" да 31 снежня 2023 года.
Для гэта яны выбарачна без папярэджанняў пазбаўляюць доступу да працоўных месцаў, анулюючы іх пропускі. Акрамя таго, яны стварылі Telegram-боты для ананімных даносаў, каб пасеяць недавер сярод персаналу.
*****
Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 17.12.23 арыентыровачна склалі:
асабістага складу — каля 346070 (+1250 за апошнія суткі) чалавек,
танкаў — 5739 (+19) адз.,
баявых браніраваных машын — 10692 (+25) адз.,
артылерыйскіх сістэм — 8137 (+37) адз.,
РСЗА — 923 (+3) адз.,
сродкі СПА — 609 (+4) адз.,
самалётаў — 324 (+0) адз.,
верталётаў — 324 (+0) адз.,
БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 6278 (+40) адз.,
крылатыя ракеты — 1610 (+1) адз.,
караблі/катэры — 22 (+0) адз.,
падводныя лодкі — 1 (+0) адз.,
аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 10766 (+56) адз.,
спецыяльная тэхніка — 1194 (+4) адз.