725-ты дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: РФ захапіла Аўдзееўку
Расейскай арміі ўдалося захапіць горад Аўдзееўка ў Данецкай вобласці Украіны дзякуючы часовай і лакальнай перавазе ў паветры — расейцы здолелі даць сваім наземным войскам падтрымку з паветра ў апошнія дні іх наступу. Пра гэта гаворыцца ў штодзённай зводцы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), адзначае ВВС. Верагодна, гэта першы падобны выпадак за час поўнамаштабнай вайны, пішуць эксперты Інстытута.
З пачатку 2023 года расійскія войскі нарошчвалі прымяненне плануючых бомбаў. У Аўдзееўцы расейскія вайскоўцы ўпершыню маштабна ўжылі такія бомбы для забеспячэння падтрымкі з паветра надыходзячай пяхоце, адзначаюць эксперты. Гэта сведчыць, што УСУ не змаглі ў дастатковай ступені закрыць паветраную прастору над Аўдзееўкай.
ISW звяртае ўвагу на даныя, якія 17 лютага прыводзіць прадстаўнік украінскай брыгады, што дзейнічае паблізу Аўдзееўкі. Ён сцвярджаў, што за мінулыя суткі расейскія сілы выпусцілі па ўкраінскіх пазіцыях у Аўдзееўцы 60 плануючых бомбаў КАБ. Паводле іншых звестак, за апошнія дні расейцы ўжылі ў гэтым раёне да 500 такіх бомбаў.
Эксперты ISW канстатуюць, што затрымкі заходняй дапамогі Кіеву могуць яшчэ мацней скараціць магчымасці ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, а перавага ў паветры дазволіць расейскім войскам больш агрэсіўна прасоўвацца наперад.
У суботу ўкраінскае камандаванне і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясцілі аб выхадзе сіл УСУ з разбуранага горада, які расейскія войскі штурмавалі чатыры месяцы. Страты бакоў у гэтай бітве дакладна невядомыя.
Данія вырашыла перадаць Украіне ўсю сваю артылерыю
«Украіна ў нас просіць боепрыпасаў і артылерыю цяпер. Мы, Данія, вырашылі перадаць Украіне ўсю сваю артылерыю. Таму, прабачце, сябры, у Еўропе ёсць ваеннае абсталяванне, гэта пытанне не толькі вытворчасці. У нас ёсць зброя, боепрыпасы, сістэмы СПА, якія мы пакуль не выкарыстоўваем. Іх трэба перадаць Украіне», — падкрэсліла прэм'ер-міністр краіны Метэ Фрэдрыксен.
Першыя знішчальнікі F-16 могуць з'явіцца ва Украіне ўжо ў чэрвені — Foreign Policy
Пра гэта выданне піша са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў.
Адзначаецца, што такое ўкраінскі ўрад чакае да канца фінансавага года ў ЗША, навучанне на знішчальніках пройдуць 12 пілотаў.
«Я думаю, што ў чэрвені мы ўбачым іх ва Украіне», — пацвердзіў гэтую інфармацыю міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, спаслаўшыся на графік, які быў пацверджаны іншым еўрапейскім чыноўнікам, які прысутнічаў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Раней арыенціровачнымі тэрмінамі перадачы F-16 Украіне называлі першы квартал 2024 года.
Генштаб УСУ паведамляе
За мінулыя суткі адбылося 82 баявыя сутыкненні. Усяго вораг нанёс 13 ракетных і 104 авіяцыйных удараў, здзейсніў 169 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.
Ёсць параненыя і загінулыя сярод грамадзянскага насельніцтва. Разбурэнням і пашкоджанням падвергліся шматпавярховыя і прыватныя дамы, а таксама аб'екты крытычнай інфраструктуры.
Уначы расейскія акупанты чарговым разам атакавалі Украіну, ужыўшы БПЛА тыпу "Shahed-136/131".
Авіяцыйным удараўм падвергліся: Харкаўская, Луганская, Данецкая і Запарожская вобласці.
Пад артылерыйскім агнём апынуліся больш за 100 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей.
Абстрэлы Краматорска, Славянска і Херсоншчыны
Колькасць загінулых у выніку расейскага абстрэлу Краматорска і Славянска ў суботу ўзрасла да чатырох – з-пад завалаў дасталі цела вартаўніка школы і парэшткі цела бабулі загінулага хлопца.
Па даных следства, у выніку атакі акупантаў па Славянску разбурана памяшканне, у якім размяшчаліся пункт нязломнасці і сацыяльная сталовая.
У той час у ахопленым агнём будынку знаходзіўся вартаўнік, яго цела раніцай 18 лютага знайшлі сярод завалаў ратавальнікі.
З-за расейскай агрэсіі адзін чалавек загінуў, яшчэ восем атрымалі раненні ў Херсонскай вобласці на працягу сутак 17-18 лютага.
Па горадзе Херсон вораг накіраваў 21 снарад. Расейскія вайскоўцы патрапілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці; навучальную ўстанова і друкарню ў Херсоне; медыцынскую ўстанову ў Херсонскім раёне.
Страты РФ
За апошнія суткі сілы абароны знішчылі 53 ББМ т 40 артылерыйскіх сістэм і 1080 акупантаў, паведамляе Генштаб УСУ.
Агульныя баявыя страты праціўніка з 24.02.22 па 18.02.24 арыентыровачна склалі:
-
асабістага складу — каля 402 430 (+1080) чалавек,
- танкаў — 6487 (+11) адз.,
- баявых браніраваных машын — 12 198 (+53) адз.,
- артылерыйскіх сістэм — 9709 (+40) адз.,
- РСЗА — 984 (+0) адз.,
- сродкі СПА — 674 (+3) адз.,
- самалётаў — 335 (+3) адз.,
- верталётаў — 325 (+0) адз.,
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 7449 (+36),
- крылатыя ракеты — 1898 (+2),
- караблі / катэры — 25 (+0) адз.,
- Падводныя лодкі — 1 (+0) адз.,
- аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 12736 (+2) адз.,
- спецыяльная тэхніка —1540 (+7).