803-ці дзень вайны: ЗША могуць умяшацца ў вайну ва Украіне, лічыці амерыканскі кангрэсмен

Расіяне працягваюць карыстацца затрымкай паставак зброі Украіне. Каб зброя прыехала да абаронцаў Украіны, трэба яшчэ пару тыдняў. Тым часам расійскія войскі ўзмацнілі «мясныя штурмы», і дзе-нідзе праціскаюць абарону ўкраінскіх войскаў.

Фотза з Facebook Уладзіміра Зяленскага

Фотза з Facebook Уладзіміра Зяленскага

Ва Украіне на фронце на працягу сутак адбылося 125 баявых сутыкненняў. Вораг цісне на Сілы абароны на трох кірунках у Данецкай вобласці, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 6 траўня.

На Бахмуцкім кірунку сілы абароны Украіны адбілі 36 атак, на Аўдзееўскім кірунку абаронцамі адбітая 31 атака, на Новапаўлаўскім кірунку расійцы 27 разоў спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх войскаў.

За мінулыя суткі Сілы абароны пашырылі пазіцыі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці, у прыватнасці ў Крынках, а таксама аднавілі пазіцыі ў Невельскім каля Аўдзееўкі. Расійцы прасунуліся каля Купянска.

На Купянскім кірунку ў Луганскай вобласці абаронцамі Украіны адбітыя 14 атак, на Ліманскім — 6 атак.

* * *

Расійскія войскі нядаўна захапілі Катляроўку (паўднёвы ўсход ад Купянска), гэта адбылося не пазней за 4 траўня, і здзейснілі іншыя пацверджаныя наступы ўздоўж восі Купянск — Сватава — Краменная на фоне працягу атак у гэтым раёне 5 траўня, піша Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Войскі РФ 5 траўня працягвалі атакаваць на паўночным кірунку (на паўночны ўсход ад Бахмута), але, як паведамляецца, не прасунуліся. 5 траўня расійскія войскі працягнулі наступальныя дзеянні ў раёне Часава Яру, але пацверджаных тэрытарыяльных дасягненняў не было.

У Мінабароны РФ 5 траўня заявілі, што пуцінскія войскі акупавалі Ачарэціна (на паўночны захад ад Аўдзееўкі). 

Капітан Нацгвардыі Украіны Уладзімір Чарняк паведаміў, што захопнікі абышлі новую абарону УСУ ў Ачарэціна, бо ўкраінскім сілам не хапала інжынернага персаналу, каб хутка пабудаваць абаронныя пазіцыі ў адказ на наступ расійцаў.

Са слоў Чарняка, войскі РФ прасоўваюцца павольна, але ён таксама адзначыў, што нават ад паступовага прасоўвання акупантаў цяжка абараніцца, бо расійскія «мясныя штурмы» з'яўляюцца «простымі, крывавымі, бесчалавечнымі і эфектыўнымі».

Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 4 траўня, сведчаць, што УСУ маглі аднавіць пазіцыі ў Невельскім (паўднёва-захад ад Аўдзееўкі) у неўстаноўленую дату.

* * *

Сумы ў ноч на 6 траўня знаходзіліся пад варожай атакай з ужываннем дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед». Расійскія войскі выпусцілі 13 ударных БпЛА, 12 з іх былі збітыя мабільнымі групамі.

У выніку атакі ў абласным цэнтры і яшчэ ў некалькіх раёнах знікла святло, а аб'екты крытычнай інфраструктуры прыйшлося пераводзіць на рэзервовае сілкаванне. Па даных «Укрэнерга», расійцы пашкодзілі высакавольтны аб'ект. Аварыйна-аднаўленчыя работы пачаліся адразу пасля адбою трывогі. Энергетыкі абяцаюць, што паэтапна будуць падаваць святло для спажыўцоў.

* * *

440414525_787502816896132_3516294624267355229_n.jpg

* * *

Расійскія вайскоўцы фармуюць Паўночную групоўку войскаў з элементаў Ленінградскай вайсковай акругі для правядзення аперацый на Белгарадска-Харкаўскім аператыўным кірунку. Аднак армія РФ не мае дастатковых сіл для захопу Харкава або Сум, гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Інстытут спасылаецца на інфармацыю ўкраінскага ваеннага аглядальніка Канстанціна Машаўца, згодна з якой расійскія войскі працягваюць перакідваць у склад Паўночнай групоўкі войскаў новасфармаваныя воінскія часткі 44-га армейскага корпуса (АК) у межах Ленінградскага ваеннай акругі (ЛВО).

Таксама расійскія войскі ўзмацнілі паветраныя, беспілотныя і ракетныя ўдары па паўночна-ўсходніх памежных рэгіёнах Украіны, такіх як Чарнігаўская, Сумская і Харкаўская вобласці.

У ISW па-ранейшаму лічаць, што расійская Паўночная групоўка войскаў, хутчэй за ўсё, не зможа правесці паспяховую наступальную аперацыю для захопу Харкава, і выказалі здагадку, што элементы расійскіх 11-га АК, 44-га АК і 6 — га АК (усе — ЛВА) у далейшым могуць паспрабаваць правесці абмежаваныя наступальныя дзеянні або трансгранічныя рэйды на тэрыторыю Харкаўскай і Сумскай абласцей.

* * *

Лідар дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША Хакім Джэфрыс адзначыў важнасць далейшай падтрымкі Штатамі Украіны, якая супрацьстаіць ваеннай агрэсіі РФ. Такая дапамога Вашынгтона важная, у прыватнасці, для прадухілення пашырэння вайны. Амерыканскі палітык выказаў меркаванне, што ў выпадку поспеху Крамля ў захопніцкай вайсковай кампаніі ва Украіне Вашынгтону, магчыма, давядзецца ўмяшацца ў гэтую вайну, прычым у вайсковым плане.

«Мы не можам дазволіць Украіне паразу, таму што калі гэта адбудзецца, то існуе значная верагоднасць таго, што Амерыцы прыйдзецца ўмяшацца ў канфлікт — не проста з нашымі грашыма, але з нашымі вайскоўцамі», — сказаў Джэфрыс у інтэрв'ю ў перадачы «60 Minutes».

Кангрэсмен патлумачыў, што, на ягоную думку, расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін імкнецца захапіць больш тэрыторый іншых краін з мэтай «аднавіць» Савецкі Саюз. Джэфрыс адзначыў, што ўварванне Пуціна ў Грузію ў 2008-м не скончылася на гэтым, як і яго захоп тэрыторый Украіны ў Крыме і ў Данецкай і Луганскай абласцях яшчэ ў 2014 годзе.

«Ці павінны мы верыць, што перад абліччам такога кшталту паслядоўнай агрэсіі, што калі мы дазволім Пуціну дамагчыся поспеху ва Украіне, ён спыніцца толькі ва Украіне? Вядома, не», — падкрэсліў кангрэсмен.

* * *

Фінляндыя паспяхова праверыла сваю здольнасць кіраваць ваеннай эканомікай і пачала захоўваць ваеннае абсталяванне за межамі сваіх межаў. Паколькі Хельсінкі рыхтуюцца да магчымага супрацьстаяння з усё больш агрэсіўнай Расіяй, напісаў Financial Times.