830-ты дзень вайны. Зяленскі сустрэўся з кіраўніком Пентагона. Францыя дазволіла біць сваёй зброяй па расійскіх аэрадромах
Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
Расійцы атакавалі тэрыторыю Украіны крылатай ракетай «Іскандэр-К»
Ракета была запушчана ў напрамку Харкаўскай вобласці зенітнай кіраванай ракетай С-300 і 25 ударнымі дронамі тыпу «Шахед-131/136», паведаміў камандуючы Паветранымі сіламі ВСУ Мікалай Алешчук.
24 беспілотнікі былі збітыя. Паводле інфармацыі Алешчука, дроны былі знішчаны ў Мікалаеўскай, Адэскай, Херсонскай, Кіеўскай, Хмяльніцкай, Днепрапятроўскай, Кіраваградскай і Вінніцкай абласцях.
Па ўсёй Украіне ўвялі экстраныя адключэнні электраэнергіі з-за цяжкай сітуацыі пасля расійскіх абстрэлаў
У Кіеве, а таксама ў Адэскай, Днепрапятроўскай і Данецкай абласцях па ўказанні «Укрэнерга» увялі экстраныя адключэнні электраэнергіі з-за цяжкай сітуацыі ў энергасістэме пасля расійскіх абстрэлаў, паведамілі ў кампаніі ДПЭК.
Пазней гендырэктар энергетычнай кампаніі Yasno Сяргей Каваленка ўдакладніў, што экстраныя адключэнні ўводзяцца па ўсёй краіне.
У ноч на 1 чэрвеня расійскія войскі нанеслі ўдары па энергааб'ектах у Запарожскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Кіраваградскай і Івана-Франкоўскай абласцях — у прыватнасці, па двух гідраэлектрастанцыях.
Зяленскі сустрэўся з кіраўніком Пентагона Лойдам Осцінам
Уладзімір Зяленскі сустрэўся з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам на палях Азіяцкага саміту па бяспецы «Дыялог Шангры-Ла».
Па словах Зяленскага, на сустрэчы абмяркоўваліся абаронныя патрэбы Украіны, узмацненне сістэмы СПА, кааліцыя знішчальнікаў F-16 і падрыхтоўка двухбаковага пагаднення аб бяспецы.
«Дзякуй прэзідэнту Байдэну за прыняцце важнага рашэння па ахоўных ударах амерыканскай зброяй па тэрыторыі ворага для эфектыўнага супрцьдзеяння расійскім спробам пашыраць зону баявых дзеянняў», — напісаў Зяленскі.
Аб гэтай сустрэчы Зяленскага з Осцінам паведамляла выданне Politico са спасылкай на крыніцы. Па ягоных дадзеных, у Кіеве было «некаторае расчараванне» з-за абмежаванняў, накладзеных Белым домам на прымяненне амерыканскай зброі, і на сустрэчы з Осцінам гэтае пытанне павінна было стаць «цэнтральным» для абмеркавання.
У Белгарадзе і Белгародскім раёне аб'яўлена ракетная небяспека
Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.
Пазней ён напісаў, што ў Белгарадскай вобласці жыхары шасці сёлаў засталіся без электрычнасці пасля абстрэлу з боку Украіны
Мінабароны РФ заявіла аб захопе Уманскага ў Данецкай вобласці
Падраздзяленні групоўкі войскаў «Цэнтр» «вызвалілі» населены пункт Уманскае ў так званай «ДНР». Пра гэта вядзецца ў зводцы расійскага Мінабароны.
Сяло Уманскае знаходзіцца ў Пакроўскім раёне Данецкай вобласці, прыкладна за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Данецка. У канцы траўня OSINT-праект Deep State, які аналізуе становішча на фронце па адкрытых дадзеных, паведамляў, што расійскія войскі прасунуліся ў гэтым раёне.
Сёння Украіна мае пацверджанне ад 106 краін свету на ўдзел у Глабальным саміце міру, які пройдзе ў Швейцарыі
Пра гэта прэзідэнт Зяленскі заявіў падчас выступу на азіяцкім саміце па бяспецы «Шангры-ла дыялог».
На саміт былі запрошаныя Палестына і Ізраіль. Па словах Зяленскага, Кіеў запрасіў усе краіны, якія «падтрымліваюць ці не падтрымліваюць Украіну». Ён падкрэсліў, што краіна гатовая «пачуць кожнае меркаванне».
Зяленскі таксама дадаў, што Расія нарошчвае намаганні, каб сарваць мірны саміт. Паводле яго слоў, некаторыя краіны пачалі дапамагаць РФ у дыпламатычным зрыве мерапрыемства.
Францыя дазволіла Украіне наносіць удары сваёй зброяй па расійскіх аэрадромах
Францыя дазваляе Украіне выкарыстоўваць свае ракеты вялікага радыусу дзеяння Storm Shadows для нанясення удараў па аэрадромах у Курскай і Белгарадскай абласцях.
Пра гэта піша BBC са спасылкай на ананімнага афіцэра ваеннай авіяцыі
Крыніцы: Суспільне, Meduza, Уладзімір Зяленскі, BBC