886-ты дзень вайны. Расія паглыбляе стасункі з Іранам і Паўночнай Карэяй у абмен на зброю — ISW

 Сабралі апошнія звесткі з франтоў расійска-украінскай вайны, развязанай Крамлём пры падтрымцы Лукашэнкі.

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны адзначаюць, што Расея працягвае паглыбляць двухбаковыя адносіны з Іранам і Паўночнай Карэяй у абмен на аказанне летальнай дапамогі расейскім вайскоўцам для выкарыстання яе ва Украіне.

Іранскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Mehr News Agency паведаміла, што Іран запусціць свае спадарожнікі «Hod Hod» і «Kosar» на нізкую калязямную арбіту з неўсталяванай расейскай станцыі ў кастрычніку 2024 года.

Акрамя таго, па паведамленнях, Паўночная Карэя перадала Расіі да 4,8 мільёна артылерыйскіх снарадаў, а Іран паставіў у Расію беспілотнікі Shahed-136/131 і іх кампаненты.

*****

Атака на нафтабазу ў РФ

photo_2024_07_28_16_04_51.jpg

Украінскія вайскоўцы сёння ноччу атакавалі нафтабазу «Палявая» ў Курскай вобласці, паведамляе Генштаб УСУ.

Спасылаючыся на інфармацыю выведкі, у Генштабе заявілі, што ў раёне нафтабазы «працавалі сродкі супрацьпаветранай абароны», у далейшым прагучалі «магутныя выбухі і пажар, верагодна заняліся ёмістасці з нафтапрадуктамі».

Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што нафтабаза «Палявая» складаецца з 11 рэзервуараў агульным аб'ёмам 7000 кубічных метраў і «выкарыстоўваецца, у тым ліку, і для забеспячэння патрэбаў Узброеных Сіл РФ».

Сёння раніцай чва губернатара рэгіёну Аляксей Смірноў паведаміў, што ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу ў Курскім раёне, у выніку загарэліся 3 рэзервуара з палівам. У Мінабароны Расеі пры гэтым заявілі, што два беспілотнікі над Курскай вобласцю былі «перахопленыя і знішчаныя» сіламі СПА.

*****

Пуцін прыгразіў ЗША з-за размяшчэння ракет у Германіі

Уладзімір Пуцін заявіў, што ў зоне дасяжнасці амерыканскіх ракет, якія могуць быць размешчаныя ў Нямеччыне, будуць важныя расейскія аб'екты дзяржаўнага і вайсковага кіравання, а час падлёту ракет, «якія ў перспектыве могуць быць абсталяваныя і ядзернымі боегалоўкамі», складзе блізу 10 хвілін.

«Будзем ужываць люстраныя меры па разгортванні такіх сістэм з улікам дзеянняў ЗША і іх сатэлітаў у Еўропе і іншых рэгіёнах свету», — сказаў Пуцін.

Раней Белы дом заявіў, што ў 2026 годзе Штаты пачнуць размяшчаць у Германіі дальнабойныя ўдарныя сістэмы, уключаючы гіпергукавую зброю (ракеты SM-6 і Tomahawk). Кіраўнік МСС ФР Аналена Бербок падтрымала планы ЗША, сказаўшы, што Пуцін увесь час пашырае арсенал, чым пагражае Еўропе, а Германія такім чынам можа абараніць сябе і балтыйскіх партнёраў.

*****

Знішчальнікі F-16 прыбываюць ва Украіну, але могуць не атрымаць перавагі супраць РФ  The Washington Post

Як піша выданне, украінскія і заходнія афіцыйныя асобы адзначаюць, што самалёты наўрад ці змогуць неадкладна змяніць абстаноўку на полі бою. Гэта абумоўлена малой колькасцю і знішчальнікаў, якія пастаўляюцца, і вялікай колькасцю сістэм расійскага СПА, якія могуць іх збіць. 

Гэта азначае, што хутчэй за ўсё F-16 будуць выкарыстоўвацца для ўзмацнення паветранай абароны Украіны, напрыклад, збіцця расейскіх ракет і беспілотнікаў, а не нанясення ўдараў па пазіцыях акупантаў на фронце.

*****

ВМС фіксуюць змену тактыкі Расеі ў моры

Спікер ВМС Дзмітрый Плецянчук адзначыў, што цяпер тактыка расейцаў у Чорным і Азоўскім марах зведзеная да прысутнасці толькі падводных лодак, якія складаней знайсці і знішчыць.

«Гэтак жа гэта была тактыка павелічэння прымянення авіяцыйнай кампаненты, тактыка абстрэлаў з тэрыторыі Крыма і прымяненне аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр». Яны шукаюць спосаб процідзейнічаць», — заявіў Плецянчук.

*****

За мінулыя суткі зафіксавана 129 баявых сутыкненняў. Расейскія войскі нанеслі два ракетныя і 74 авіяцыйныя ўдары, а таксама зрабілі 4883 абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў і населеных пунктаў, з іх 129 — з рэактыўных сістэм залпавага агню, гаворыцца ў зводцы Генштаба УСУ.

Генштаб таксама паведамляе, што за суткі было знішчана 1180 акупантаў. У тэхніцы ў ворага наступныя страты: 

  • 13 танкаў;
  • 21 бронемашына;
  • 51 артылерыйская сістэма;
  • 2 РСЗА, 1 СПА і 2 крылатых ракеты;
  • 30 БПЛА;
  • 72 транспартных сродкі.

У паветраных сілах таксама паведамілі, што ў ноч на 28 ліпеня былі збітыя 7 ударных БПЛА праціўніка і 1 кіраваная крылатая ракета х-59.