924-ты дзень вайны. Ракета, якая забіла сям'ю ў Львове, праляцела раніцай праз паветраную прастору Гомельскай вобласці — Флагштог

У выніку ўдара Расіі па Львове — 64 пацярпелых. Па Палтаве — 298. Кадравыя змены ва ўкраінскім урадзе. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.  

c2c7d32e_d5ce_43f1_9d2e_5a0070de94ae.jpg

Сем чалавек загінулі ў Львове ў выніку расійскай атакі

Сярод загінулых трое дзяцей. Таксама вядома, што ў выніку ўдару загінулі 50-гадовая жанчына, якая працавала медсястрой-акушэркай у гарадской паліклініцы, мужчына (інфармацыі аб ім пакуль няма) і, паводле папярэдніх дадзеных, 14-гадовая дзяўчынка. Падрабязнасцяў аб астатніх ахвярах не паведамлялася. Пацярпелі 64 чалавекі. Прынамсі 11 пацярпелых знаходзяца ў крытычным стане.

Наступствы ракетнага ўдара па Львове

Наступствы ракетнага ўдара па Львове

Сярод раненняў пераважаюць выбуховыя асколачныя траўмы суставаў, грудной клеткі, канцавінаў і твараў, а таксама раненні ўнутраных органаў, траўмы лёгкіх і сасудаў, піша «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на кіраўніка анестэзіялагічнай службы Наталлю Маталінец.

Кіраўнік абласной адміністрацыі Максім Казіцкі паведаміў аб камбінаваным удары з выкарыстаннем ракет і дронаў. У раёнах, па якіх быў нанесены ўдар, не было ні інфраструктурных, ні ваенных аб'ектаў, дадаў Казіцкі. Расійскае Мінабароны сцвярджае, што ўдар па Львове быў скіраваны на прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу.

Прэзідэнт Украіны ў чарговы раз заклікаў заходніх саюзнікаў даць Украіне дальнабойную зброю, "каб адказваць на тэрор справядліва".

Больш падрабязна

Ракета, якая забіла сям'ю ў Львове, праляцела раніцай праз паветраную прастору Гомельскай вобласці

Па звестках украінскага маніторынгавага праекта War monitor, расійская гіпергукавая ракета Кінжал сёння раніцай праляцела прыкладна 100 кіламетраў над тэрыторыяй Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці (на схеме зялёная траекторыя), перадае «Флагшток».

c2c7d32e_d5ce_43f1_9d2e_5a0070de94ae.jpg

У адпаведнасці са схемай, ракета ў 5:47 ударыла па Львове. Там у жылым доме загінула маці з трыма дочкамі, пра гэта паведаміў мэр гораду Андрэй Садовы.

Пасьля сёньняшняга нападу жывым застаўся толькі мужчына. Ягоная жонка Яўгенія і тры іх дачкі — Ярына, Дарына і Эмілія — загінулі ва ўласным доме.

425b0521_d20c_4b39_ace7_1fecdfe0c6b8.jpg

Колькасць загінулых пры ўдары па Палтаве павялічылася да 53

53 чалавекі загінулі ў выніку варожага ўдару па навучальнай установе ў Палтаве, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях.

«Пацярпелі — 271, выратаваныя 25 чалавек, з іх 11 дэблакіраваныя з-пад завалаў. Па ўдакладненых дадзеных, пад заваламі можа знаходзіцца яшчэ да пяці чалавек», — сказана ў заяве. Пазней служба ўдакладніла: 298 пацярпелых.

Глядзіце таксама

Кіраўнік МЗС Украіны падаў у адстаўку

Міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба, а таксама яшчэ некалькі членаў украінскага ўрада, падалі заявы аб адстаўцы. Аднак іх адстаўку павінна была ўхваліць ці не ўхваліць Вярхоўная рада. Парламент разглядаў іх заявы на сённяшнім пасяджэнні, зацвердзіў не ўсе адстаўкі, а потым закрыў пасяджэнне, так і не разгледзеўшы прашэнне Кулебы.

Па дадзеных Бі-бі-сі, у Радзе ўсё ж плануюць разгледзець заяву Кулебы заўтра, 5 верасня.

Зацверджаны адстаўкі міністра юстыцыі Дзяніса Малюські, віцэ-прэм'ера па еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольгі Стэфанішынай, міністра стратэгічных галін прамысловасці Аляксандра Камышына і міністра навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Рамана Стральца, паведамлялі ў сацсетках дэпутаты Рады.

Разам з тым, для зацвярджэння адставак міністра рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірыны Верашчук і кіраўніка Фонду дзяржаўнай маёмасці Віталя Коваля не хапіла аднаго (у выпадку Коваля) або некалькіх галасоў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі напярэдадні заявіў, што ва ўрадзе рыхтуюцца кадравыя змены. У кіраўніцтве яго партыі «Слуга народа», якая намінальна мае абсалютную большасць у Радзе, звязвалі адстаўкі ва ўрадзе з гэтай заявай прэзідэнта.

Аднак, як піша Бі-бі-сі, далёка не заўсёды дэпутаты прапрэзідэнцкай фракцыі галасуюць у адпаведнасці з пажаданнямі кіраўніцтва.