Абмен палоннымі: Ва Украіну вярнуліся 140 абаронцаў і сабака з «Азоўсталі»
Разам з палоннымі ў выніку сённяшняга абмену ва Украіну вярнулі сабаку абаронцаў "Азоўсталі", якога падарылі Кадыраву, паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Кіеў пацвердзіў
абмен палоннымі з Расіяй. Па словах Андрэя Ярмака, у краіну ўдалося вярнуць 140
чалавек.
Сярод тых, хто вярнуўся ў выніку абмену, ёсць параненыя, абаронцы Марыупаля і вострава Змяіны, добраахвотнікі тэрытарыяльнай абароны са Славуціча, а таксама вайскоўцы з Бахмуцкага кірунку.
У выніку навагодняга абмену, акрамя 140 чалавек, дадому ўдалося сабаку з «Азоўсталі».
Сабака стаў вядомы пасля таго, як трапіў у кадр на відэа, дзе быў паказаны выхад абаронцаў Марыупаля з тэрыторыі «Азоўсталі». Сабака належаў палоннай абаронцы. Цяпер хвастаты сябра ўкраінскіх воінаў — сабака пароды амерыканскі пітбультэр'ер, таксама ва Украіне.
У сеціве хадзілі розныя чуткі пра далейшы лёс сабакі пасля палону. Паводле адной з версій, сабаку у чэрвені як трафей падарылі кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву. Тады ён заявіў, што сабака будзе ахоўваць ягоны дом. На шчасце, цяпер сабака вярнуўся дадому.