
Амерыканскія HIMARS неўзабаве пачнуць вырабляць у Еўропе
- Замежжа
- 29-01-2023
Каб было прасцей весці на фронт і абараняцца ў выпадку чаго самім — Германія плануе ў бліжэйшым часе наладзіць выпуск РСЗА HIMARS на сваёй тэрыторыі.

Паводле яго слоў, на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая пройдзе з 17 па 19 лютага гэтага года, канцэрн імкнецца заключыць пагадненне з амерыканскім зброевым гігантам Lockheed Martin аб пачатку вытворчасці HIMARS. Папергер дадаў, што нямецкі бок мае патрэбныя тэхналогіі для вытворчасці боегаловак, ракетных рухавікоў, а таксама мае грузавікі, на якія можна ставіць пускавыя ўстаноўкі.
Дэталі ваеннай вытворчасці, паводле слоў гендырэктара Rheinmetall, могуць быць абмеркаваны на сустрэчы прадстаўнікоў прамысловасці Германіі з новым міністрам абароны краіны Барысам Пісторыусам.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: