«Азоўсталь» у Марыупалі зараз бамбяць. Хоць сёння ўдзень Пуцін адмовіўся ад гэтага

У другой палове дня 21 красавіка рускія войскі пачалі бамбіць «Азоўсталь» у Марыупалі.

Нягледзячы на абяцанні Пуціна за некалькі гадзін да таго, «Азоўсталь» зараз бамбяць.

 Зараз адбываецца бамбёжка і абстрэл тэрыторыі Азоўсталі. У той жа час адбываюцца баі ў раёне трамвайнага дэпо, што знаходзіцца на значнай адлегласці ад тэрыторыі Азоўсталі.

Пра гэта распавядаць у марыупальскіх сацсетках. Вось такія «зялёныя калідоры для Азоўсталі» ад рускіх і да пытання пра «перамогу Пуціна над Марыупалем».

У тэлеграм-канале «Андрющенко Time» адзначаецца: «Я ўпэўнены — акупанты не спыняцца да поўнага знішчэння ўсіх, хто знаходзіцца ў Азоўсталі. Ні нашых абаронцаў. Ні грамадзянскіх. Толькі знешняе ўмяшанне і забеспячэнне гарантый бяспекі з боку замежных партнёраў здольнае забяспечыць рэальнае выратаванне ўсіх. Калі мы гаворым аб гуманітарных кроках».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: