Беларускія добраахвотнікі абараняюць Харкаўшчыну разам з украінцамі
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі працягваюць атакі з адначасовымі авіяцыйнымі і артылерыйскімі абстрэламі.
![Полк Каліноўскага. Ілюстрацыйны здымак Полк Каліноўскага. Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/images/yak_polk_kalynovskogo_pomstytsya_rosiyanam_za_tragediyu_v_dnipri.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Полк Каліноўскага. Ілюстрацыйны здымак
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала відэазапіс, на якім можна пабачыць, як абстрэльваюцца пазыцыі расейцаў на Харкаўшчыне.
У подпісе да відэазапісу паведамляецца, што сумеснае кіраваньне мінамётным агнём на харкаўскім кірунку прарыву ажыцьцяўляюць падразьдзелы замежнага легіёну і палку Каліноўскага, заўважыла «Радыё Свабода».
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі працягваюць атакі з адначасовымі авіяцыйнымі і артылерыйскімі абстрэламі.
«На харкаўскім кірунку адбілі варожую атаку ў раёне сяла Старыца. Захопнікі задзейнічалі авіяцыю — білі па раёнах Гарбузоўкі і Белага Калодзезя. Нашы войскі ўладкоўваюць занятыя рубяжы і ўзмацняюць абарону ў памежных раёнах Харкаўшчыны. На купянскім кірунку былі пяць спробаў праціўніка палепшыць тактычнае становішча [...]. Вораг атрымаў жорсткі адпор, сытуацыя пад кантролем», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
Глядзіце таксама
![Хронікі вайны Расіі супраць Украіны: галоўнае за 17.05.2024 814-ты дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: наступ пад Харкавам і маштабная атака дронаў на расійскія тэрыторыі](/img/v1/images/resize_3.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715940657&w=660)
Расейскія войскі пачалі наступ ў Харкаўскай вобласці 10 траўня. 13 траўня ў Генштабе УСУ паведамілі , што расейскія вайскоўцы «маюць тактычны поспех» у баях за Ваўчанск.
На наступны дзень УСУ абвясьцілі, што перасунулі свае сілы каля Ваўчанска «на больш выгадныя пазыцыі». У зводцы 16 траўня Генштаб заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы сарвалі планы Расеі рушыць наперад і замацавацца ў гарадской забудове Ваўчанска.
Сёньня Уладзімер Зяленскі заявіў, што УСУ ўдалося стабілізаваць сітуацыю з наступам расейскай арміі ў Харкаўскай вобласьці:
«Галоўнае на сёньня — нашымі Сіламі абароны сітуацыя стабілізаваная… На сёньня нашыя Сілы абароны стабілізавалі расейцаў там, дзе яны зараз знаходзяцца. Самая глыбокая кропка іх прасоўваньня — 10 кіламэтраў. На напрамках некаторых брыгад ворага няма зусім прасоўваньня — і не было », — цытуе прэзыдэнта «Украінская праўда».
Галоўнай мэтай расейскіх войскаў застаецца горад Ваўчанск, дадаў прэзыдэнт.