Беларусы і ўкраінцы распрацавалі дадатак, які дазваляе зірнуць у акно разбураных украінскіх гарадоў
Беларуска-украінскія распрацоўшчыкі дадатку дапоўненай рэальнасці Look Out My Window замянілі ўвесь кантэнт праграмы на відэа з разбураных украінскіх гарадоў.
![hkeu_s4parm.jpg hkeu_s4parm.jpg](/img/v1/images/hkeu_s4parm.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цяпер любы карыстальнік можа праз смартфон спраецыраваць на сцяну сваёй кватэры віртуальнае акно з гарадоў Украіны. Дадатак пакажа разбомбленыя дамы, моманты выбухаў і разбураныя будынкі.
LookOutMyWindow — гэта дадатак дапоўненай рэальнасці. Раней з яго дапамогай карыстальнікі маглі атрымліваць асалоду ад відамі з вокнаў у іншых краінах і дзяліцца сваімі краявідамі.