Беларусы рамантуюць расійскія ваенныя самалёты — выведка
Паводле звестак украінскай выведкі, расійскае і беларускае міністэрства абароны падпісалі тэрміновыя кантракты на рамонт авіяцыйнай тэхнікі, піша ВВС.
У паведамленні на сайце Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны гаворыцца, што групы работнікаў 558-га Авіяцыйнага рамонтнага завода ў беларускіх Баранавічах перыядычна адпраўляюцца ў камандзіроўкі ў Расію, дзе працуюць на 121-м Авіяцыйным рамонтным заводзе ў падмаскоўнай Кубінцы.
Украінская выведка сцвярджае, што беларусы займаюцца аднаўленнем і ўводам у эксплуатацыю авіяцыйнай тэхнікі, у асноўным, знішчальнікаў МіГ-29.
У паведамленні выведкі гаворыцца, што вайсковыя спецыялісты з Беларусі займаюцца здыманнем з кансервацыі і захоўвання авіятэхнікі.