Ці трэба баяцца суржыка?
Аранжавая апазіцыя сцвярджае, што ў выніку прынятага нядаўна закона пра моўную палітыку ва Украіне ўсе ўкраінцы пяройдуць на суржык — украінскі варыянт трасянкі.
5 чэрвеня ў цэнтры Львова на 5 хвілін прыпыніўся аўтамабільны рух на знак пратэсту супраць моўнага законапраекту. Арганізатар акцыя — вядучая апазіцыйная партыя
“Батьківщина ў сваім закліку адзначае: “Цяперашняя банда, якая кіруе краінай, здольная стварыць хіба што закон пра легалізацыю суржыка, паколькі не валодае ніводнай
мовай.
Аранжавая апазіцыя сцвярджае, што ў выніку прынятага нядаўна закона пра моўную палітыку ва Украіне ўсе ўкраінцы пяройдуць на суржык — украінскі варыянт трасянкі.
5 чэрвеня ў цэнтры Львова на 5 хвілін прыпыніўся аўтамабільны рух на знак пратэсту супраць моўнага законапраекту. Арганізатар акцыя — вядучая апазіцыйная партыя
“Батьківщина ў сваім закліку адзначае: “Цяперашняя банда, якая кіруе краінай, здольная стварыць хіба што закон пра легалізацыю суржыка, паколькі не валодае ніводнай
мовай.
Такую перспектыву прагназуюць і вядучыя аналітычныя апазіцыйныя выданні. На думку часопіса “Тиждень, наданне рускай мове статусу афіцыйнай у рэгіёнах (такое права па новаму
заканадаўству атрымаюць абласныя саветы) створыць у краіне жахлівы моўны вінегрэт з рускай і ўкраінскай, які ў народзе называюць суржыкам.
Аднак сітуацыя больш складаная, чым лічыць апазіцыя. Як прызнаюць лінгвісты, па сутнасці суржык — гэта і так даўно мова вялікай, калі не большай часткі насельніцтва дзяржавы. Па дадзеных
Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, на суржыку падтрымліваюць камунікацыю ад 11 да 18% усяго насельніцтва Украіны (гэта значыць 5,1–8,3 мільёна чалавек).
Каб пераканацца ў гэтым, трэба проста ўважліва паслухаць, на якім незвычайным моўным гібрыдзе размаўляюць украінцы. Напрыклад, на вяселлях тут кажуць: “Дарую одияло, щоб у маладога
стаяла. Украінскі аналаг “ковдра, відавочна, аўтару гэтай прымаўкі зарыфмаваць не атрымалася.
Як вядома, першапачаткова слова “суржык паўстала ад выніку зліцця двух розных відаў збожжа: пшаніцы і ржы. Так называлі хлеб з рознага збожжа. У нашы часы ўкраінская лінгвістыка
зрабіла выснову: лексіка ў суржыку ўзятая з рускай мовы, а вялікая частка граматыкі — з украінскай.
Паказальным з’яўляецца той факт, што суржык як моўная з’ява ўзнік менавіта ў тых рэгіёнах Украіны, дзе была шырока распаўсюджана казацкая традыцыя. У казацкіх супольнасцях у
параўнанні з іншымі супольнасцямі былі значна больш распаўсюджаны моўныя запазычанні з самых розных моў, што відавочна ўзбагачала мову, але разам з тым змяняла яе.
У савецкія часы ўжыванне суржыка ў творах цэнзурай не віталася. Таму дыялект набыў прысмак контркультурнай крамолы. Вялікую папулярнасць у 1980-я гады атрымалі сатырычныя п’есы Леся
Паддзеравянскага, героі якіх ужываюць, як правіла, суржык. Адпаведна называюцца і п’есы. Напрыклад, “Остановісь, мгновэньэ — ти прэкрасно!. Тэму працягнулі
мастакі. Узнік накірунак графічнага суржыку, адэпты якога спрабавалі змяшаць на сваіх карцінах розныя мастацкія стылі.
А вось у часы незалежнай Украіны супраць суржыка пачаўся сапраўдны крыжовы паход. Суржык разглядаецца ўкраінскімі ўладамі як сапсаваная русізмамі ўкраінская мова, як вынік шматгадовай адсутнасці
дзяржаўнасці, гвалтоўнай русіфікацыі. Ужыванне суржыка разглядаюць як першую прыкмету комплексу нацыянальнай непаўнавартаснасці.
Уладзімір Гонскі на сайце “Украінская праўда піша: “Наш самы вялікі вораг — комплекс хахла. Не столькі вораг, колькі саўкова-маларасійскія комплексы праграміруюць
дрэс-код “рускамоўнасці. Гаворка не пра багатую і прыгожую мову рускіх, а пра той ненатуральны, брыдкі суржык гарадскіх сялян, які нехта з расійскіх інтэлектуалаў назваў
“моўны мазахізм.
Адпаведна, не любяць нацыяналісты і цяперашніх папулярызатараў суржыка, кшталту Веркі Сярдзючкі (артыст Андрэй Данілка).
У 2004 годзе ў Кіеве нават адбыўся імправізаваны судовы працэс над суржыкам. У ролі пракурораў выступалі мэтры філалогіі, якія наступным чынам растлумачылі карані з’явы. “Суржык
— гэта калі хлопец з украінскага сяла вяртаецца з рускамоўнага войска і кажа: “Мамо, а чому так длинно варыться борщ?. Была прапанаваная і цікавая метафара:
“трава — гэта мова, а пустазелле — суржык.
Па словах суржыкафобаў, суржык мае права на жыццё выключна ў літаратурных творах, каб адлюстроўваць нізкую культуру негатыўнага героя.
Увогуле, працэс закончыўся тым, што суддзя прызнаў суржык вінаватым у згвалтаванні мовы. Хаця фрагментамі гэта акцыя насіла характар вясёлага хэпінінгу. Так, напрыканцы гледачы атрымалі права
падкупіць суддзю, каб ён змякчыў вердыкт для “гвалтаўніка.
Цікава, што тэзіс пра тое, што суржык — праваднік імперскай каланіяльнай палітыкі, не падзяляюць самі расійскія патрыёты. “Палітыка татальнай дэрусіфікацыі, якая праводзілася на
працягу 20 гадоў на Украіне, ужо дала свае плады. Украіну захліснуў суржык. 16% насельніцтва Украіны думае на суржыку. І гэта не проста шмат, гэта пагроза нацыянальнай бяспецы, — лічыць
прэзідэнт Украінскай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (УАПРЯЛ), прафесар Людміла Кудраўцава.
Такая нелюбоў славянафілаў да суржыка зразумелая. Суржык не толькі размывае нормы рускай мовы. Аказваецца, што ён у дадатак нясе і моцны антырускі зарад. Як сведчыць статыстыка, усвядомленае
выкарыстанне суржыка ўласцівае асобам, якія ведаюць абедзве мовы, але не маюць аўтаматызму ў пераключэнні на іх выкарыстанне і пры гэтым не жадаюць пераходзіць на рускую мову.
“Суржыкамоўнае насельніцтва падчас правядзення сацыялагічных апытанняў звычайна лічыць сябе ўкраінскамоўным.
Яшчэ адзін аспект праблемы звязаны з тым, што ў Расіі ёсць свае суржыкі. Арэал ужывання суржыка выходзіць за ўкраінскае Прычарнамор’е і цэнтральныя раёны. Ён уключае ў сябе суседнія вобласці
Расіі і Малдавіі. Зыходзячы з геаграфічнага месцазнаходжання, суржык мае шматлікія варыянты, напрыклад, кубанскі (так званая “балачка) або мова данскіх казакоў — так званы
“гутор. Апошнім часам на хвалі росту антымаскоўскіх настрояў і ўздымання сепаратызму на перыферыі Расіі ўзніклі праекты кадыфікацыі гэтых дыялектаў. Напрыклад, працэс адраджэння
кубанскага казацтва ўключае імкненне энтузіястаў дабіцца прызнання балачкі самастойнай мовай. З 2010 года ў адной са станіц Кубані нават святкуецца Дзень балачкі
Як бачым, суржык — справа вельмі комплексная, і дэбаты пра яго месца і ролю ў соцыуме ў той жа Украіне можна было б толькі вітаць. Пытанне ў тым, што пакуль апаненты ў гэтай дыскусіі адразу
не настоеныя на пошук кампрамісу і ўстанаўленне ісціны.
Што тычыцца пагрозы “суржыкізацыі Украіны, то, магчыма, баяцца яе не трэба, паколькі суржык і так даўно ўжо неафіцыйная дзяржаўная мова. Як жартуе вядомы кіеўскі журналіст Мікола
Верасень: “Калі забараніць размаўляць суржыкам, жыццё ва Украіне спыніцца: парламент не прыме ніводнага закона, урад — пастановы, а прэзідэнт увогуле не зможа сказаць ніводнага
слова.