Выйшлі на волю 14 палітвязняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі

У выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага на волю выйшлі 14 палітвязняў. Ужо вядома, што сярод іх Сяргей Ціханоўскі, Ігар Карней, Наталля Дуліна, Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Галіна Краснянская, Кірыл Балахонаў,  бізнесмен Сяргей Шэлег.

photo_2025_06_21_15_52_01.jpg

«Цвёрдае кіраўніцтва прэзідэнта Трампа прывяло сёння да вызвалення 14 зняволеных з Беларусі. Дзякуй ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яно застаецца сапраўдным сябрам і хаўруснікам», — пракаментаваў у Х намеснік Келага Джон Коўл.

Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.

Святлана Ціханоўская напісала ў Х: «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасць у маім сэрцы... Мы не скончылі. 1150 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя». Яна падзякавала амерыканскай дзяржаве і ўсім чальцам дэлегацыі на чале са спецпасланнікам Кітам Келагам. 

Крыніца: telegram

photo_2025_06_21_15_51_56.jpg


photo_2025_06_21_15_51_53.jpg


photo_2025_06_21_15_51_50.jpg

Фота: тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай