Чаму сірыйцы гатовыя ехаць ваяваць ва Украіну? Ім няма на што жыць

Расія сцвярджае, што набрала на Блізкім Усходзе ўжо каля 16 тысяч добраахвотнікаў, гатовых адправіцца ваяваць ва Украіну на баку расійскіх войскаў. Найміт распавёў, чаму сірыйцы пагаджаюцца ваяваць.

siryja_1.jpg

У сацсетках Сірыі можна знайсці мноства прапаноў прыняць удзел у баявых дзеяннях на перадавой за 7 тысяч долараў або атрымліваць па 3500 долараў за працу па баявым забеспячэнні тылу.

Расія адкрыла 14 цэнтраў па наборы байцоў у многіх гарадах, у тым ліку ў Дамаску і Алепа.

Як распавёў арабскай службе ВВС на ўмовах ананімнасці адзін з такіх добраахвотнікаў, ён асабіста ведае па меншай меры 200 чалавек, якія падалі заяўку на ўдзел у баявых дзеяннях, прычым 80% з іх зрабілі гэта літаральна дзеля кавалка хлеба.

Пры гэтым добраахвотнікі ўсведамляюць, што большасць з іх, хутчэй за ўсё, загіне на гэтай вайне, аднак у іх няма іншага выйсця: кошты на прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці ў Сірыі моцна выраслі — і людзі цяпер ледзь выжываюць.

Расійскія ж СМІ сцвярджаюць, што сірыйцы адчуваюць сябе ў даўгу перад Расіяй, якая дапамагла ім у грамадзянскай вайне, і гатовыя такім чынам адплаціць гэты  доўг, адзначае  @bbcrussian