Да 10 гадоў за адмову ваяваць. Пуцін падпісаў закон, які дазваляе жорстка караць за ўхіленне ад мабілізацыі
Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб узмацненні жорсткасці пакарання за злачынствы супраць вайсковай службы ў перыяд мабілізацыі і ва ўмовах узброенага канфлікту, а таксама аб увядзенні крымінальнага пакарання за добраахвотную здачу ў палон і марадзёрства.
Закон быў у экстраным парадку прыняты Дзярждумай 20 верасня,
напярэдадні абвяшчэння ў Расіі мабілізацыі.
Папраўкі, у прыватнасці, робяць больш жорсткім пакаранне за
самавольнае пакіданне часткі, невыкананне загаду і дэзерцірства ў перыяд
мабілізацыі.
За адмову ад удзелу ў ваенных дзеяннях законам прадугледжана
да трох гадоў пазбаўлення волі, а калі такая адмова пацягнула «цяжкія
наступствы» — да 10 гадоў. Такі ж тэрмін прадугледжаны за невыкананне загаду.
Паводле «Медузы».