NYT: Пуцін забараніў сваім генералам адступаць ад Херсона

Амерыканскі таблоід «The New York Times» паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што Уладзімір Пуцін асабіста прымае рашэнні адносна дзеянняў ва Украіне і, у прыватнасці, забараняе войскам пакідаць Херсон.

59651cc_8813344_gettyimages_1242219443.jpg


У Пуціна сур'ёзныя рознагалоссі са сваім камандаваннем, піша «The New York Times». Расійскія генералы хочуць адступаць за Херсон да Дняпра, дзе знаходзіцца асноўная групоўка расійскіх войск, але Пуцін адхіляе просьбы аб адступленні. Херсон застаецца важнай стратэгічнай кропкай для абодвух бакоў, за якой адкрываецца прамы шлях да Крыма.
«Такое адступленне стала б яшчэ адным зневажальным публічным прызнаннем паразы Пуціна ў вайне і прынесла б Украіне другую буйную перамогу за месяц. Херсон — першы буйны горад, захоплены расійцамі падчас уварвання, і адзіны абласны цэнтр, які знаходзіцца пад кантролем Масквы. Яго вяртанне стала б вялікім дасягненнем для Уладзіміра Зяленскага», — піша NYT.


Амерыканская газета спасылаецца на выведданыя, паводле якіх забарона Пуціна адступаць прывяла да зніжэння «маральнага духу» расійскіх вайскоўцаў, якія адрэзаныя ад ліній забеспячэння.
У канцы жніўня Узброеныя сілы Украіны пачалі контрнаступленне на акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Праз некалькі тыдняў было вызвалена каля трох тысяч квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі (больш за 50 населеных пунктаў). У некаторых раёнах УСУ наблізіліся да расійскай мяжы. Быў здзейснены шэраг паспяховых аперацый — у тым ліку і на паўвостраве Крым. У выніку паспяховасці ўкраінскага контрнаступлення Уладзімір Пуцін абвясціў у Расіі «частковую мабілізацыю» і ў чарговы раз прыгразіў Украіне ядзернай зброяй.