Контрнаступ Украіны: рускія бягуць на скрадзеных роварах і мотаблоках
У выніку контрнаступу арміі Украіны на некалькіх кірунках расійскія войскі шукаюць спосабы бяспечнага выхаду з баявых дзеянняў і магчымага акружэння, яны просяць дапамогі ў Чырвонага Крыжа і збягаюць на крадзеных роварах, паведаміла Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.
«Акупанты з
202-га асобнага мотастралковага палка, што знаходзяцца ў Харкаўскай вобласці,
адышлі з пазіцыі і перамясціліся ў бліжэйшую лесапаласу. Падраздзяленне
засталося без камандзіраў і сувязі. Зараз тэлефануюць родным з просьбамі
звязацца з камандаваннем і высветліць, куды ім рухацца далей. Некаторыя з іх
просяць жонак звяртацца на гарачыя лініі Міністэрства абароны Расіі і Чырвонага
Крыжа з патрабаваннем вывесці іх з тэрыторыі Украіны», — гаворыцца ў
паведамленні выведкі, піша УНІАН.
Украінская выведка таксама адзначыла, што рускія вайскоўцы спрабавалі аказаць супраціў украінскаму наступу на Харкаўскім кірунку — абстрэльвалі пазіцыі УСУ з танкаў і цяжкай агнямётнай сістэмы «Сонцапёк». Але яны панеслі сур'ёзныя страты, пакінулі пазіцыі і малымі групамі адышлі назад. Скардзяцца на наступ УСУ, адсутнасць боекамплекта і тэхнікі. Для сыходу з баявых пазіцый выкарыстоўваюць адабраныя ў мясцовага насельніцтва ровары і мотаролеры. Шмат рускіх салдат ідзе пешшу.
На Днепрапятроўсім кірунку РФ спрабуе ўтрымаць пазіцыі. Аднак у расійскім войску нарастае незадаволенасць новым падмацаваннем — большасці «навабранцаў» 55–60 гадоў.
«Каб утрымаць пазіцыі ў Херсонскай вобласці, акупанты падвезлі «свежых» жаўнераў з тэрыторыі РФ. Зрэшты, папаўненне катэгарычна адмаўляецца ўдзельнічаць у наступальных баявых дзеяннях. Таксама вядома, што 237-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк РФ спыніў сваё існаванне ў сувязі з гібеллю або раненнем усіх вайскоўцаў. Значная частка з тых, хто выжыў, знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Разам з тым, у расійскіх прапагандысцкіх СМІ распаўсюджваецца інфармацыя, што контрнаступ Украіны — гэта фэйкавая «піяр-акцыя». Крамлёўская прапаганда спрабуе пераканаць сваіх грамадзян, што ўсе паведамленні пра контрнаступленне — «паказальнае выступленне» для Еўропы і цывілізаванага свету. А ўсё прадастаўленае заходняе ўзбраенне і ваенная тэхніка прададзены невядомым пакупнікам», — заявілі ў ГУР.
Мэр Харкава заявіў, што расійскія войскі абстралялі горад з рэактыўнай сістэмы залпавага агню “Ураган”. Пацярпелі 10 чалавек, сярод іх трое дзяцей.
Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыя Харкава Алег Сінягубаў апублікаваў у сваім тэлеграме фатаграфіі ранішніх разбурэнняў у горадзе і дадаў: Вораг не здольны процідзейнічаць паспяховаму прасоўванню УСУ і помсціць за гэта мірным харкаўчанам. Будзьце максімальна асцярожныя”.