Дырэктар ЦРУ: Пуцін «нават занадта здаровы»

Дырэктар ЦРУ распавёў, што расійскія страты ў вайне ацэньваюцца ў 15 тысяч забітымі. І распавёў пра тое, ці хворы Пуцін

Малюнак www.proekt.media

Малюнак www.proekt.media

Уільям Бернс, дырэктар ЦРУ, назваў ацэнку расійскіх баявых страт у вайне ва Украіне: «Апошнія па часе ацэнкі ад разведвальнай супольнасці ЗША складаюць у раёне 15 тысяч забітых і дзесьці ў тры разы больш параненымі».

Уільям Бернс назваў гэтыя лічбы на Форуме па бяспецы ў Аспене, паведамляюць карэспандэнты Reuters і CBS.

«І ўкраінцы таксама пацярпелі — верагодна, крыху менш, але ўсё ж, вы ведаеце, гэта значныя страты», — дадаў дырэктар ЦРУ.



Як піша ў «Твітэры» карэспандэнтка CBS , Уільяма Бернса таксама спыталі пра стан здароўя Уладзіміра Пуціна. Той адказаў, што не лічыць праўдзівымі чуткі пра хваробы Пуціна. «Ходзіць шмат чутак пра стан здароўя прэзідэнта Пуціна, але наколькі мы можам меркаваць, ён нават занадта здаровы», — адказаў Бернс.

СМІ апошнім часам рэгулярна пішуць пра хваробы Пуціна — іспасылаюцца то на звесткі заходняй выведкі, то на крыніцы ў колах расійскага прэзідэнта. Аднак цяпер няма пацверджанняў таго, што ў Пуціна ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Паводле @bbcrussian, www.unian.net