«Гэты ўдар носіць стратэгічны характар». Уначы ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Маскву
У ноч з 10 на 11 сакавіка адбылася самая буйная з пачатку вайны атака ўкраінскіх беспілотнікаў на РФ. Мінабароны Расіі заявіла пра тое, што збітыя 337 БпЛА, у тым ліку 91—над Маскоўскай вобласцю. У выніку атакі пацярпелі 18 чалавек, трое загінулі. Ідзе 1112-ты дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, развязанай пры саўдзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

Маскоўскі НПЗ (да атакі). Фота A.Savin, commons.wikimedia.org
У Раменскім і Відным БПЛА патрапілі ў шматпавярхоўкі. У Дамадзедава згарэла паркоўка прамысловага прадпрыемства і пашкоджаныя чыгуначныя шляхі, у выніку чаго рух па гэтай галінцы быў прыпынены. Шэраг аэрапортаў Падмаскоўя ўвялі план «дыван» з-за атакі БПЛА. Пацярпеў Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод, які перапрацоўвае 11 млн тон нафты ў год і забяспечвае да 50% патрэбаў Масквы ў дызелі і бензіне.

Маскоўскі НПЗ пасля атакі
У Курскай вобласці заяўляюць пра нібыта атаку «хаймарсаў» на ГЦ «Дабрыня» ў Слабадзе. У Курчатаве пачалося некалькі пажараў.
У Разанскай вобласці мясцовыя жыхары чулі каля 10 выбухаў у раёне ваеннага аэрадрома «Дзягілева».
У Арлоўскай вобласці былі зафіксаваныя выбухі на лінейна-вытворчай дыспетчарскай станцыі «Сталёвы конь», якая кіруе нафтаправодам «Дружба».
Кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка заявіў, што, удар па Маскве носіць стратэгічны характар і дэманструе, што Украіна можа працягваць наносіць удары па расейскіх цэлях, аказваючы ціск на Крэмль.
«Гэта дадатковы сігнал Пуціну, што ў спыненні агню з паветра ён гэтак жа павінен быць зацікаўлены. Не толькі НПЗ, дроны могуць масава ляцець па Маскве, пастаянна», — адзначыў Каваленка.
*****
За ноч над Украінай збілі адну балістычную ракету і 79 расійскіх дронаў. 35 БПЛА не дасягнулі мэтаў (лакальна страчаныя без негатыўных наступстваў).
Паветраныя мэты абясшкодзілі ў Харкаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Вінніцкай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Адэскай і Херсонскай абласцях.
Пацярпелі Данецкая, Адэская, Харкаўская, Сумская і Кіеўская вобласці.
У выніку расійскай дронавай атакі пашкоджаны жылыя дамы ў Кіеўскай вобласці, а таксама склады і сельгастэхнікі ў Харкаўскай вобласці, пацярпелі 2 чалавекі.
Сёння ў 04:20 рашысты скінулі на Северск у Данецкай вобласці авіябомбу. У зоне паражэння зноў была жылая забудова.
Цялесныя пашкоджанні атрымалі 52-гадовая маці і яе сын 30 гадоў, 54-гадовая гараджанка і дзяўчына 23 гадоў. У іх мінна-выбуховыя траўмы, рэзаныя раны і пералом. Адзін чалавек загінуў.
Знявечаныя шматкватэрныя дамы, аўтамабіль, лінія электрасеткі і газаправод, паведамляюць у абласной пракуратуры.
*****
Міністр лічбавізацыі Польшчы заявіў, што яго краіна дадаткова закупіць 5 тысяч тэрміналаў Starlink для абароны Інтэрнэту ва Украіне.
Са слоў Кшыштафа Галкоўскага, дадаткова закупленыя сістэмы дапамогуць украінскім вайскоўцам і цывільным у доступе да Інтэрнэту. Гэта мае стратэгічнае значэнне.
*****
У Парыжы адбудзецца важная сустрэча начальнікаў штабоў армій з 30 + краін. Галоўныя тэмы — зброя, заходнія войскі і стрымліванне РФ пасля спынення агню.
Як піша Associated Press, ініцыятарамі выступілі Францыя і Вялікабрытанія, ЗША ж не запрошаныя.
Будуць абмяркоўваць колькасць войскаў (да 30 тыс.), хоць у перспектыве можа і больш, іх размяшчэнне на крытычнай інфраструктуры далей ад лініі фронту, магчымасць хуткіх паставак узбраення і прамыя ўдары па РФ у выпадку парушэння міру.
Франка-Брытанскі план таксама ўключае ў сябе цяжкае ўзбраенне і запасы зброі, якія можна было б хутка — на працягу некалькіх гадзін або дзён — даставіць для падтрымкі абароны Украіны ў выпадку расейскага нападу.
Лінію фронту будуць кантраляваць дроны і іншыя тэхналогіі. Авіяцыя, верагодна якая базуецца ў Польшчы ці Румыніі, стане рэзервам для стрымлівання і патрулявання. Саюзныя флаты будуць размініраваць і ахоўваць Чорнае мора.
Еўропа імкнецца ўзяць на сябе больш адказнасці за бяспеку Украіны. І каб атрымаць падтрымку ад ЗША, краіны Еўропы павінны аб'яднацца як ніколі.
*****
Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 11.03.25 арыенціровачна склалі:
асабовага складу — 887620 (+1300)
танкаў — 10303 (+11)
браніраваных машын — 21423 (+23)
артсістэм — 24346 (+75)
РСЗА — 13 (+2)
сродкі СПА — 1103 (+1)
самалётаў — 370
верталётаў — 331
БПЛА — 28801 (+198)
крылатыя ракеты — 3121 (+1)
караблі/катэры — 28
падводныя лодкі — 1
аўтатэхніка + аўтацыстэрны — 40205 (+134)
спецтэхніка — 3775 (+2)