«Іх там не было». У РФ адракліся ад настаўнікаў, затрыманых УСУ пры вызваленні Харкаўшчыны
Расійскіх настаўнікаў, якія выкладалі па «расійскім стандартам», у школах акупаваных тэрыторый Харкаўскай вобласці не было. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка мясцовай акупацыйнай адміністрацыі.

«Расейскіх настаўнікаў, якіх маглі б прыцягнуць да
адказнасці за выкладанне па расійскай праграме, у вобласці не было», — распавёў адзін з калабарантаў.
Нагадаем, расійцы пры адступленні з Харкаўшчыны «забыліся» пра настаўнікаў. Іх
прывезлі ў горад з РФ, каб вучыць мясцовых дзяцей па расійскай адукацыйнай праграме.
Віцэ-прэм'ер Украіны Ірына Верашчук заявіла, што
настаўнікаў з РФ, якія прыехалі выкладаць у акупаваныя раёны Украіны, будуць
судзіць паводле артыкула аб парушэнні законаў і звычаяў вайны. Іх не будуць
разглядаць як палонных для абмену.
Як паведамляў unian.net,, у школах Марыупаля настаўнікі
распавядаюць першакласнікам, што яны — «частка Расіі», і што ўкраінцы — «выдуманая нацыстамі нацыя».