Юлія Латыніна: «Каго прызначаць адказным за правал: Пуцін генералаў ці генералы Пуціна?»

Расійская публіцыстка мяркуе, што вызваленне Херсонскай вобласці вельмі моцна паўплывае на ўстойлівасць пуцінскага рэжыму.

168694.jpg


— Мне здаецца, што вызваленне Херсона паўплывае на пуцінскае ўяўленне аб рэчаіснасці. Бо яно ў яго асаблівае. Мяркуючы па тым, што Пуцін кажа і робіць, ён знаходзіцца далёка ў астрале — сказала яна ў інтэрв'ю «Тэлеканал Київ».

— Думаю, моц пуцінскай прапаганды будзе няздольная растлумачыць Крым або Данбас, а Херсон яна нейкім чынам растлумачыць. Гэта расійцы яшчэ «з'ядуць»: частка пуцінскай секты проста не ведае, у што яна будзе верыць заўтра. Што ёй скажуць, у тое яна і паверыць. Але гэта наўрад ці «з'есць» вярхушка сілавікоў вакол Пуціна, бо яна ўбачыла: адбываецца ўжо зусім нешта цяжкатраўнае.

Яны ўбачаць, што «Акела» аслаб, і тут паўстане пытанне: хто каго прызначыць адказным за правал: Пуцін генералаў ці генералы Пуціна? І вось тут можа здарыцца такая штука, што Пуцін альбо пацягнецца за ядзернай кнопкай, альбо нешта здарыцца з Запарожскай АЭС.

Публіцыстка мяркуе, што паслаць войскі ў Херсон — жаданне Пуціна. Абапіраючыся на меркаванні ваенных экспертаў, яна кажа аб бліскучай аперацыі Залужнага і УСУ, у ходзе якой расійскія войскі былі разрэзаныя на тры часткі.

— То бок, трэба разумець, што Расія не пераправіла велізарную колькасць, а менавіта 30 батальённа-тактычных груп на правы бераг. Аказалася, што ў той момант, калі каля дзясятка гэтых БТГ, прычым самых баяздольных, заставаліся пад Мелітопалем, у гэты момант Антонаўскі мост быў знішчаны канчаткова, і групоўка была разрэзаная на дзве часткі. Яшчэ раней быў знішчаны Дарвскі мост, такім чынам расійская групоўка аказалася разрэзаная на тры часткі.

Паводле звестак брытанскай выведкі на раніцу 12 жніўня, войскі РФ спрабуюць прасунуцца на трох кірунках — у Луганскай, Данецкай і Харкаўскай абласцях. Аднак расійскія атакі на Усходнім фронце злёгку затармазіліся ў сувязі з перакідкай асноўных сіл на поўдзень Украіны.

photo_2022_08_12_13_23_25.jpg


Што тычыцца сітуацыі на паўднёвых рубяжах, украінскія ўзброеныя сілы спрабуюць наносіць звышдакладныя ўдары па ваенных складах і пунктах камандавання праціўніка. Контрнаступ УСУ праводзяць на двух кірунках — у раёне Мікалаеўскай вобласці (на Херсон) і ўздоўж правага берага Дняпра.