Кітайская сацсетка ТikТок заявіла аб прыпыненні працы ў Расіі
Сацыяльная сетка ТikТок прыпыняе працу ў Расіі. Прычына — прыняцце закона аб адказнасці за «фэйкі» пра расійскую армію.
![_awlts.jpg _awlts.jpg](/img/v1/images/_awlts.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цяпер у сацсетцы будуць недаступныя стрымы і загрузка новага кантэнту. Служба абмену паведамленнямі ў дадатку працягне працу.
Беларусь гэта рашэнне кампаніі, як вынікае, не закране.