«Крыўда Пуціна перарасла ў параною». Макрон патлумачыў, навошта размаўляе з Пуціным

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у інтэрв'ю штотыднёвіку Le Point, што Пуцін засяродзіў наступ на Данбасе і імкнецца дасягнуць перамогі да 9 траўня.

2729724.jpg


Са слоў Макрона, Пуцін нацэліўся на «слаўны вайсковы парад 9 траўня», і яго наўрад ці ўдасца пасадзіць за стол перамоваў у кароткатэрміновай перспектыве, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на тэлеканал BFM TV.

Адказваючы на пытанне аб прычынах, якія заахвоцілі расійскага калегу ўварвацца ва Украіну, Макрон падкрэсліў, што «крыўда Пуціна перарасла ў параною».

«І ізаляцыя Пуціна толькі ўмацавала сітуацыю пасля санкцый 2014 года. Ролю COVID таксама не варта недаацэньваць... Ён месяцамі знаходзіўся ў Сочы, замыкаўся, мала меў зносіны з іншымі палітыкамі», — адзначыў прэзідэнт Францыі.

Макрон таксама патлумачыў свае шматлікія тэлефонныя перамовы з расійскім кіраўніком. «Калі ён больш ні з кім не размаўляе, то мы не ведаем, як далёка ён зможа зайсці», — указаў Макрон.

Нагадаем, у пачатку сакавіка Макрон заявіў, што Пуцін імкнецца захапіць усю Украіну і «горшае яшчэ наперадзе».