МУС Украіны: целы закатаваных марыупальцаў спальваюць у мабільных крэматорыях

Целы закатаваных марыупальцаў захопнікі спальваюць у мабільных крэматорыях, паведамляе гарсавет Марыупалю.

maryupal.jpeg

У паведамленні гарсавету адзначаецца: "Забойцы замятаюць сляды. У Марыупалі пачалі працаваць расійскія мабільныя крэматорыі. Пасля шырокай міжнароднай агалоскі генацыду ў Бучы, вышэйшае кіраўніцтва Расіі загадала знішчыць любыя сведчанні злачынстваў свайго войска ў Марыупалі".

У гарсавеце нагадалі, што самыя асцярожныя ацэнкі яшчэ тыдзень таму казалі пра 5 тысяч загінулых гараджан. Увогуле ж ахвярамі акупантаў маглі стаць дзясяткі тысяч цывільных марыупальцаў, паведамляе сдардца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка ў сваім тэлеграм-канале.

Адзначаецца таксама, што ўсю брудную працу рускія войскі пакінулі для калабарантаў. Відавочцы паведамляюць, што рашысты прыцягнулі да ўдзелу ў спецыяльных брыгадах зачысткі мясцовых і сілавікоў "ДНР". Яны збіраюць і спальваюць целы забітых у выніку расійскага ўварвання жыхароў Марыупалю.