На гарадскіх могілках у Херсоне знайшлі сляды масавых пахаванняў

На іх выйшлі журналісты выдання «Радіо Свобода Украіна».

herson_1_1.jpg


На некаторых магілах пазначаны даты смерці: канец лютага — пачатак сакавіка 2022 года. Колькі людзей там пахавана, пакуль невядома.

herson_4_1.jpg


Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін заявіў, што пакуль рана казаць аб масавых пахаваннях, выяўленых на вызваленай тэрыторыі Херсонскай вобласці.

herson_3_1.jpg

herson_2_1.jpg
herson_5_1.jpg


Нагадаем, украінская армія ўдзень 11 лістапада ўвайшла ў рысу горада Херсона пасля эвакуацыі расійскіх войскаў. Пра гэта сказана і ў афіцыйнай заяве ўкраінскай ваеннай выведкі.
У пятніцу днём у сацсетках адзін за адным пачалі з'яўляцца фотаздымкі і відэазапісы, на якіх жыхары Херсона сустракаюць жаўнераў Узброеных сіл Украіны, якія ўваходзілі ў горад.