Нацгвардыя Украіны знайшла на Валыні траціл, гранаты і беларускую ваенную форму

 Цяпер Нацгвардыя Украіны спрабуе высветліць, каму гэта ўсё належыць.

photo2022_06_2517_25_29.jpg

Цягам пяці апошніх дзён украінская Нацгвардыя сумесна з паліцыяй адпрацоўвала прымежную зону ў Валынскай вобласці Украіны. На захадзе гэтая вобласць мяжуе з Польшчай, а на поўдні — з Брэсцкай вобласцю Беларусі, паведамляе «Еўр*радыё».

Праверка ахапіла больш за 60 населеных пунктаў і да 300 аб'ектаў. Нацгвардзейцы знайшлі адзін РПГ, некалькі недакументаваных відаў зброі, больш за 1 тысячу патронаў, тратылавыя шашкі, супрацьтанкавыя міны, тактычныя нажы, рацыі, а таксама наркотыкі: мак і марыхуану.

Таксама былі знойдзеныя два камплекты форменнага абмундзіравання ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і пашкоджаны квадракоптар. Цяпер высвятляюць, каму гэта ўсё належыць.

photo2022_06_2517_25_292.jpg

photo_2022_06_25_17_25_27.jpg