Палата прадстаўнікоў ЗША зацвердзіла 40-мільярдны пакет падтрымкі Украіне

Палата прадстаўнікоў ЗША зацвердзіла новы маштабны пакет дапамогі Украіне. Законам Additional Ukraine Supplemental Appropriations Act адміністрацыі Джозэфа Байдэна даецца санкцыя на выдаткаванне яшчэ 39,8 млрд долараў. За пакет прагаласавалі 368 кангрэсменаў, супраць выказаліся 57.

screenshot_85.jpg


Першапачаткова прэзідэнт ЗША запытваў у Кангрэса 33 млрд долараў, але заканадаўцы павялічылі пакет яшчэ на 6,8 млн долараў. У гэты пакет уваходзіць дазвол на вылучэнне вайсковай дапамогі з запасаў ЗША на суму 5 млрд долараў, піша REFORM.by.

Агульны памер сродкаў на дапамогу ў сферы бяспекі, які запытваў Байдэн, складае 20 млрд долараў, яшчэ 8,5 млрд долараў будзе вылучана на эканамічную дапамогу і 3 млрд долараў — на гуманітарныя пытанні і харчовую бяспеку.

Цяпер прагаласаваць за праект павінен Сенат.