Перамовы Расіі і Украіны аднавіліся
Дэлегацыі Украіны і Расіі аднавілі перамовы пасля тэхнічнай паўзы. Як паведаміў сябра ўкраінскай дэлегацыі, кіраўнік парламенцкай фракцыі «Слугі народа» Давід Арахамія, перамовы «ўжо працягваюцца».

Ад іншых каментароў члены дэлегацыі Украіны пакуль устрымліваюцца.
Нагадаем, 14 сакавіка пачаўся чацвёрты раўнд перамоваў паміж РФ і Украінай. Камунікацыя цяжка, але ідзе, пракаментаваў дарадца Офісу Зяленскага Міхаіл Падаляк.
«Прычына рознагалоссяў у тым, што ў бакоў вельмі розныя палітычныя сістэмы. Украіна — гэта свабодны дыялог у грамадстве і абавязковы кансэнсус. Расія — гэта ўльтыматыўнае падаўленне ўласнага грамадства» — патлумачыў Падаляк.
Сярод пытанняў, якія абмяркоўваюцца, — мір, спыненне агню, неадкладны адвод усіх войскаў і гарантыі бяспекі.
Каля 16:00 14 сакавіка ў перамовах паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі ўзялі тэхнічную паўзу да наступнага дня — рабочыя падгрупы ўдакладнялі асобныя азначэнні.